Віслава Шымборска
НАДМАГІЛЬЛЕ
Спачыў тут, архаічны, як цэзура,
труп - зьлёгку паэтычная натура.
Зямля ёй пухам, хоць да сьмерці муза
ня стала сябрам жоднага саюза.
Вось і пліта над ёю: пыл, трава,
чатыры пары рыфмаў і сава.
Мінак-юнак, разархівіруй памяць
і памяні Шымборску ў гэту замець.
(c.)
maryjka_NAGROBEK
(
Read more... )