Ня стала
ng68. Падзея, у якую немагчыма паверыць. Але радасна, што яна была з намі. Сёньня цэлы дзень згадваем, як яна прыяжджала ў Менск.
Вось рэпартаж пра гэта vadim_i_z.
А вось пераклады яе вершаў, якія я тады чытала * * *
Памяні мяне, пакуль я жыву
пакуль не абмякла ў сырую траву
пакуль паміж ровам і ротай
рукі зьвязаныя дротам
але ўсё яшчэ над ровам а не ў
ня плач на труне не пугач на багне
не вал па-над ровам і каранёў
вярба скрозь мяне ня цягне
Яшчэ варушу пясок
удыхаю пясок нагбом
Памяні ж мяне напрамілы Бог
пакуль ня позна напрамілы Бог
пакуль на захадзе не чырванее Ўсход
1977
Вечная памяць.