Dec 12, 2013 02:14
- Дзвесьце???
- Ага. Дзьвесьце тысячаў. Штодзень.
- Унікаў?
- За каго ты мяне прымаеш? Жывых карыстальнікаў.
- Больш чым у Блішча?
- І амаль як у Зісера.
- І за гэта ўсё...
-... ты вінны мне ўсяго толькі сваю несьмяротную душу.
Чорт вальяжна разваліўся на стале, ляніва, але метадычна б'ючы капытом парэньчык парэпанага офіснага крэсла, у якім cядзеў агаломшаны Рэдактар сайту.
- Што прызадумаўся?
- Не магу зразумець, дзе ты мяне кідаеш.
- Ну сматры. Прапанова абмежаваная.
- А... чорт, угаварыў, Чорт! Па руках!
Махнатая лапа моцна сьціснула даўгія тонкія пальцы.
- Дык што, дзе падпісваць? Руку рэзаць чым?
- Ну што за сераднявечныя стэрэатыпы! У ХХІ стагодзьдзі жывём, - Чорт элегатна выцягнуў аднекуль навюткі смартфон і спрытна, тоўстымі адзінцамі абедзьвюх верхніх канцавінаў пачаў корпацца ў наладках блютузу. - Тааак. Наводжу... Не варушыся! Гатова!
- І ўсё?..
- Ага. Ну, я пайшоў. Да скорага.
Саскочыўшы са стала, Чорт пашыбаваў да выйсця.
- Ээээ, Чорце... Гэта... дык што з трафікам? Калі чакаць?..
- Людзі, людзі... - Вярнуўшыся да стала, Чорт далікатна правёў паказьнікам па экране смартфону і тыцнуў у пункт мэню "Dusze niesmertelne". Выбраўшы тэчку з патрэбным іменем, раскрыў яе і падставіў пад вочы Рэдактару.
На экране мякка заміргалі сымбалі: sumlennie.exe. 3.7 MB.
- Гэта ўэб тры нуль, дзетка. Усё сынхранізавана. Я проста выдаляю лішнія плагіны - а ўжо вы, людзі, робіце ўсё астатняе.
ЖЖістыка,
піесы