ПОШТА СЬВЯТОГА ГЕРАНІМА

Oct 02, 2015 13:06

Макстацкі пераклад - заўсёды адлюдніцтва. Гэта пераканаўча давёў  Геранім Стрыдонскі, які на чатыры гады сыйшоў у пустэльню, каб вывучыць іўрыт для перакладу Бібліі. Наступны ўрок, які ён даў перакладчыкам - заўсёды трымай сувязь з краінай арыгіналу. Лацінскі пераклад Бібліі (Вульгату) ён ствараў, жывучы ў Бэтлееме.

30 верасьня - Дзень сьвятога Гераніма ў каталіцкай царкве - лічыцца Міжнародным днём перакладчыка. У сьвеце ўжо склалася традыцыя адзначаць гэты дзень, кажучы пра важнасьць мастацкага перакладу. Вось і ў Менску 30 верасьня часопіс "Прайдзісвет" уручыў прэмію тром найлепшым перакладчыкам на беларускую мову за 2014 год.

Я са свайго боку як фанатка мастацкага перакладу сёлета таксама вырашыла не прайсьці міма і таму ладжу сеанс посткросінгу - своеасаблівую пошту сьвятога Гераніма.

Таму, хто дашле мне свой паштовы адрас, выдаленым каментаром або ў прыват або ў фэйсбуку, я дашлю паштовачку з урыўкам верша ў беларускім перакладзе нашых класікаў перакладу або сучаснікаў.

Не забывайцеся пра індэкс.

Акцыя доўжыцца ўвесь кастрычнік:)

пераклады

Previous post Next post
Up