DON KICHOT БАЛЯСЛАВА ЛЕСЬМЯНА

Mar 28, 2015 15:23

Ну вось, вырашыла прадэманстраваць, што недарэмна жыву на зямлі. 33 - век Хрыста - не ведаю, ці этычна з гледзішча кансэрватыўнай публікі прымазвацца да гэтай лічбы паненкам, але мы мадэрністы, нам можна. Баляслаў Лесьмян таксама быў мадэрністам, і глядзіце, што тварыў, чарцяка. Білася з гэтым вершам шмат год, вось сёньня адважваюся паказаць ( Read more... )

пераклады

Leave a comment

Comments 15

dm_dmitriev March 28 2015, 12:33:03 UTC
мае віншаванні!

Reply

maryjka_ March 28 2015, 15:11:35 UTC
дзякуй, дзіма дзьмітрыеў!(дз, дз, дз!)

Reply

dm_dmitriev March 28 2015, 16:28:50 UTC
мар-мар, марыйка мартысевіч :)

Reply


lady_z_shalomam March 28 2015, 12:37:12 UTC
Гадоў эн таму ты разбірала мае пераклады, цяпер мой час помсціць :)

Я пагляджу ўважлівей праз пару дзён, калі вылезу з цэйтнота. Пакуль толькі напішу самую важную для мяне рэч, ну я ж зануда і фармалістка :) Для самога Лесьмана дакладнасць рыфмы была прынцыповай, ён увогуле мадэрніст, але з рыфмай абыходзіўся не так, як іншыя мадэрністы, тб не разбураў класічную яе версію, а даводзіў да абсурду. Ні разу ва ўсім корпусе не бачыла ў яго недакладнай рыфмы, каб знайсці сабе апраўданне. Але мадэрнізм жа не проста так, таму вось што ён з рыфмай зрабіў - пакінуўшы яе цалкам класічнай па форме, то бок абсалютна дакладнай, ён пачаў прыдумляць рыфмы да словаў, да якіх рыфмаў не існуе. Таму ў нас з табой тут падыходы іншыя: я з Лесьмянам таксама мучаюся гадамі, бо акурат спрабую зрабіць з рыфмамі нешта падобнае.

Reply


lady_z_shalomam March 28 2015, 12:39:29 UTC
І яшчэ скажу, я ж зануда і фармаліст: сярод польскіх паэтаў Лесьмян ці не самы сілабатанічны. Ты яго трынаццаціскладовік дзеля нейкіх спецыяльных мэтаў разбураеш?

Reply

maryjka_ March 28 2015, 12:59:11 UTC
З тымі ж мэтамі, зь якімі разбурыла дакладную рыфму. Але акурат гэты момант яшчэ можна перагледзець.

Reply

lady_z_shalomam March 28 2015, 13:00:57 UTC
Тут у нас падыходы вельмі розныя: для мяне яго рыфма і сілабатанічнасць - асноўнае, за што я змагаюся ў тэхнічным плане :)

Reply

maryjka_ March 28 2015, 15:27:32 UTC
ну, цяпер ты разумееш, чаму я яго так доўга не паказвала.
насамрэч, усе недакладныя рыфмы, канешне, ад вялікай бяды. з іншага боку, на пераклад паўплывала мая ўласная паэтыка, не магу гэтага аспрэчваць. вар'яцкіх тэорый пад такі свой выбар падводзіць ня буду, калі рада лесьмяністаў аднагалосна вырашыць на карысьць дакладнай рфымы і рэгулярнага памеру - падпарадкуюся)

Reply


lady_z_shalomam March 28 2015, 12:39:50 UTC
І ўвогуле - з днём нараджэння! :)

Reply

maryjka_ March 28 2015, 15:12:06 UTC
ага, дзякуй-дзякуй!

Reply


viershnick March 28 2015, 12:53:56 UTC
*у ценю

З ДН!

Reply

maryjka_ March 28 2015, 13:00:00 UTC
*гэта варыятыўна!
дзякуй!

Reply

kastani March 28 2015, 20:15:06 UTC
Варыятыўна - гэта цені або цяні. Калі камусьці здаецца, што месны склон і родны - гэта ніякай розніцы, хай гаворыць "на коню".
Па тэме: сагласна з зялёным аратарам, Лесьмяна нізя ад бяды, а разбураны сілабатон імкнецца да падрадкоўніка. Але ў існаванне пачценных лесьмяністаў я не веру :)

Reply


Leave a comment

Up