"На месте сего храма, въ бывшей здесь дубовой роще, въ половине XIV века, приняли мученическую кончину за Православную Христианскую веру сии святые Мученики Литовские, Виленские Чудотворцы, Антоний, Иоанн и Евстафий"
Вось цікавы малюнак з кнігі К.Тышкевіча "Wilija i jej brzegi : pod względem hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznym", якая была выдадзена ў 1871 г. у Дрэздэне. Малюнак не мае апісання, але з кантэксту зразумела, што на ім мастак паспрабаваў паказаць свяцілішча літоўскай багіні кахання Мільды ў Вільні, а дакладней эпізод
( Read more... )
Філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта вядомы яшчэ сваімі фрэскамі, якія можна пабачыць на другім паверсе ўсходняга крыла ў двары Сарбевія. Фрэска "Поры года" аўтарства Пятраса Рапшыса займае ўвесь паверх і адлюстроўвае шматлікія матывы літоўскай міфалогіі і фальклору. Разглядаць можна вельмі доўга. Здымкі ўсяго не рабіў, бо таксама на гэта
( Read more... )
Цікавыя ўражанні пакінула Віленская тэлевежа. У студзені давялося побач пражываць, таму ўвечары прагуляўся, хаця вежа амаль не была бачна з-за тумана. Вежа выглядала чароўнай, бо ліхтарыкі рознымі колерамі асвятлялі туман, і прастора набывала незвычайны выгляд. І незвычайна, па-касмічнаму, у такім святле выглядаў помнік ахвярам 13 студзеня 1991 г.
( Read more... )
У Вільні сустрэлася адна прыемная нечаканасць. Калі можа памятаеце, то камень Рагуціса ля Пятніцкай царквы ў сваёй чашы заўжды меў каламутную ваду, а чашка была зарослая і засмечаная пяском, фрагментамі лісткоў з дрэва і г.д. А цяпер нехта ўсё пачысціў. Вада празрыстая, дно чашкі выдатна праглядаецца, што дазваляе паглядзець на тэхналагічныя сляды
( Read more... )
Неяк шпацыруючы побач з прэзідэнцкім палацам у Вільні звярную ўвагу на кавалак паперы, які быў прымацаваны да сцяны будынка, які знаходзіцца роўна насупраць рэзідэнцыі. Паперку ўжо абарвалі, але на ёй яшчэ можна было прачытаць рукапісны тэкст і зразумець увесь глыбокі сэнс, які ў яго быў закладзены. Руская душа з адчаем заклікала:
Побач з Пятніцкай царквой у Вільні знаходзіцца камень з чашападобным паглыбленнем. Напісана побач, што гэты камень быў прысвечаны богу Рагуцісу, які адказваў за піва, мёд і іншыя прадукты. Так, пэўна нездарма ў першы дзень схадзіў да яго на паклон:) А цяпер за здароўе ўсіх камрадаў з нашай літоўскай выправы вып'ю цёмнага баварскага піва!)