Камень Рагуціса

Jul 15, 2013 09:15

У Вільні сустрэлася адна прыемная нечаканасць. Калі можа памятаеце, то камень Рагуціса ля Пятніцкай царквы ў сваёй чашы заўжды меў каламутную ваду, а чашка была зарослая і засмечаная пяском, фрагментамі лісткоў з дрэва і г.д. А цяпер нехта ўсё пачысціў. Вада празрыстая, дно чашкі выдатна праглядаецца, што дазваляе паглядзець на тэхналагічныя сляды ад вырабу чашы. А перад камнем знічкі з запаленай свечкай і кветкі. Цікава хто зрабіў, рамувоўцы ці прыхаджане царквы?




паганства, Вільня, Літва, камяні

Previous post Next post
Up