Умерших три други Литвы родом...

Jan 20, 2017 22:10


"На месте сего храма,
въ бывшей здесь дубовой роще,
въ половине XIV века, приняли
мученическую кончину за
Православную Христианскую
веру сии святые Мученики
Литовские, Виленские
Чудотворцы,
Антоний, Иоанн и Евстафий"


Існуе меркаванне, што дуброва, дзе прынялі смерць віленскія мучанікі Іаан, Антоній і Яўстафій, з'яўлялася сакральным гаем, дзе ўшаноўвалі багоў і прыносілі ахвяры. Чаму іх пакаралі менавіта там? Вядома, што яны раней былі паганцамі: "Тии бяху от места Литовьскаго, огню и тии служаще, подобно другым съплеменным своим". Ці маглі яны раней наведваць дуброву і ўшаноўваць багоў? А пасля былі пакараныя там за тое, што адышлі ад веры продкаў.


Паводле падання, на месцы дубровы пабудавалі хрысціянскую бажніцу. Сёння там Траецкая царква, але можна пабачыць і дубы, нашчадкі тых, што бачылі Альгерда, Іаана, Антонія і Яўстафія.


Магчыма, пра продка гэтага дуба кажуць у апісанні смерці Яўстафія: "Иже дуб обретьше, тако того повешают, ужа на выю възложивше". Дарэчы, цікавая дэталь пра вужа, што можа сведчыць пра рытуальны характар пакарання=ахвяраванне. Вуж разглядаецца ў якасці сімвала хтанічнага боства, якое адказвае і за замагільный свет.






Цікава, што культ віленскіх мучанікаў з'яўляецца даволі рана, фактычна адразу пасля смерці. Верагодна, гэта быў важны інструмент для хрысціянізацыі Літвы. У якасці меркавання, якое пакуль нічым не падмацоўваецца (проста думка-назіранне), можа быць так, што іх культ павінен быў пэўным чынам выціснуць нейкі паганскі культ? Мне падаецца, што выявы віленскіх мучанікаў маюць пэўнае падабенства з прускай трыядай Патолас-Пяркунас-Патрымпас.

Патолас (самы стары, злева), Пяркунас (цэнтр, сярэдні ўзрост), Патрымпас (малады, без барады, справа)


І можна параўнаць з іканаграфіяй мучанікаў: самы стары злева, сярэдні - цэнтр, малады без барады - справа. Супадзенне? Аднак трэба адзначыць, што на іконах розных часоў назіраецца пэўная блытаніна. Натуральна, што падобныя падабенствы нічога не даказваюць, але паказваюць на магчымыя накірункі пошукаў.


святое месца, хрысціянства, паганства, Вільня, дуб, Літва, гісторыя

Previous post Next post
Up