Цікавыя ўражанні пакінула Віленская тэлевежа. У студзені давялося побач пражываць, таму ўвечары прагуляўся, хаця вежа амаль не была бачна з-за тумана. Вежа выглядала чароўнай, бо ліхтарыкі рознымі колерамі асвятлялі туман, і прастора набывала незвычайны выгляд. І незвычайна, па-касмічнаму, у такім святле выглядаў помнік ахвярам 13 студзеня 1991 г. Тое, што пабачыў, вельмі нагадала мне карціны Чурлёніса. Вось паглядзіце.
Мой здымак, студзень 2014 г.
А вось карціна М. Чурлёніса "Вясковыя могілкі", 1909 г.