Трэба было расьцягнуць час (прызначаная сустрэча была яшчэ ня хутка) і я павольна кацілася, сьпяваючы сабе пад нос нешта вясёленькае. Дзьве статныя постаці нечакана выбеглі на дарогу і спыніліся на некалькі сякундаў. Мэтрах у дваццаці. ”Якія прыгожыя ласі!” Такой магла б быць мая апошняя думка, калі б я ехала з дазволенай хуткасьцю 120 км/г замест
Некалькі дзён назад каля пад'езду заўважыла сабаку - маленькага забаўнага пухнаціка-пэкінэса, які адразу падбег церціся аб ногі. Гаспадара нідзе відаць не было. Маленькае сьледзтва паказала, што пёс ня з нашага дому. Знайшла яму ператрымку, некалькі дзён абклейвала раён абвесткамі аб знаходцы, раскідвала аб'яўкі ў нэце. Ніхто не адгукаўся. І тут
( Read more... )
Безумоўна, я вельмі хацела, каб Нобэлеўскую прэмію міру далі Бяляцкаму. Але мне ні ў якім разе не было б крыўдна, каб яе атрымаў хтосьці зь іншых вартых людзей. Аднак тое, што ўзнагароду прысудзілі ЭЗ - выклікае, па меншай меры, моцнае зьдзіўленьне і неразуменьне.
На ангельскай чыталі некалькі гісторыяў пра сяброўства, якое прыпынілася, бо сябры ў нейкі момант з розных прычынаў пайшлі кожны сваім шляхам (часьцей за ўсё з-за пераезду і немагчымасьці падтрымліваць сталую сувязь). Калі пачалі абмяркоўваць уласны досьвед і чарга дайшла да мяне, я раптам зразумела, што зусім нядаўна мая капілка такіх прыкладаў
( Read more... )
З усіх маіх былых калегаў Алесь Бяляцкі - найлепшы. Часта бывае, што з гадамі, з большага, толькі расчароўваешся ў людзях. З Алесем усё наадварот. Ён для мяне толькі ўмацоўваецца ў статусе аўтарытэта.
Сёньня яму 50. Мару пабачыць яго на свабодзе як найхутчэй.
Першыя выбары ў маім жыцьці, якія не выклікаюць аніякага інтарэсу. Я і пра дакладную іх дату выпадкова дазналася толькі тыдзень таму назад. Увогуле, мае адчуваньні цалкам сугучныя са словамі фрэнда revanshist:
Палову сёньняшняга (ці, правільней, ужо ўчорашняга) дня адыходзіла ад навіны пра сьмерць Уладзіміра Радзівончыка. Добры хлопец, які нямала зрабіў дзеля свабоднай Беларусі. Асабліва ў апошнія гады (да ад'езду на лячэньне), калі займаўся грамадзкай дзейнасьцю у Пружанах. У нашых умовах - гэта справа нялёгкая. А рабіць гэта ў малым рэгіянальным
( Read more... )
Некалі я думала, што вазьмуся вывучаць французскую (найпрыгажэйшую, на мой густ, мову), як выйду на пэнсію. Але так атрымалася, што выйшла я на яе крыху раней, чым плянавала. ( Далей... )