Oct 12, 2012 01:08
На ангельскай чыталі некалькі гісторыяў пра сяброўства, якое прыпынілася, бо сябры ў нейкі момант з розных прычынаў пайшлі кожны сваім шляхам (часьцей за ўсё з-за пераезду і немагчымасьці падтрымліваць сталую сувязь). Калі пачалі абмяркоўваць уласны досьвед і чарга дайшла да мяне, я раптам зразумела, што зусім нядаўна мая капілка такіх прыкладаў папоўнілася яшчэ парачкай. І выгаварылася.
А на французскай мы цяпер абмяркоўваем нейкую каламуць: напрыклад, цяжкае жыцьцё эмігрантаў у Францыі :)