Алесь Бяляцкі

Sep 25, 2012 16:42

З усіх маіх былых калегаў Алесь Бяляцкі - найлепшы. Часта бывае, што з гадамі, з большага, толькі расчароўваешся ў людзях. З Алесем усё наадварот. Ён для мяне толькі ўмацоўваецца ў статусе аўтарытэта.

Сёньня яму 50. Мару пабачыць яго на свабодзе як найхутчэй.

5 год таму пісала:
Калі я буду пісаць мэмуары, у іх часта будзе ўзгадвацца прозьвішча Бяляцкага. Ён адзін з самых разважлівых і пазытыўных людзей, якіх я ведаю. У многім ён ёсьць для мяне прыкладам.
А яшчэ, няглядзячы на ўзрост Алеся (ён мне ў бацькі згадзіцца), я сьмела магу яго назваць рэальна крутым перцам прама ў вочы! :)

Падпісваюся пад кожным сваім словам :)

Previous post Next post
Up