Nov 06, 2012 23:29
Трэба было расьцягнуць час (прызначаная сустрэча была яшчэ ня хутка) і я павольна кацілася, сьпяваючы сабе пад нос нешта вясёленькае. Дзьве статныя постаці нечакана выбеглі на дарогу і спыніліся на некалькі сякундаў. Мэтрах у дваццаці. ”Якія прыгожыя ласі!” Такой магла б быць мая апошняя думка, калі б я ехала з дазволенай хуткасьцю 120 км/г замест 70.