Маленькі цуд

Oct 12, 2012 20:55

Некалькі дзён назад каля пад'езду заўважыла сабаку - маленькага забаўнага пухнаціка-пэкінэса, які адразу падбег церціся аб ногі. Гаспадара нідзе відаць не было. Маленькае сьледзтва паказала, што пёс ня з нашага дому. Знайшла яму ператрымку, некалькі дзён абклейвала раён абвесткамі аб знаходцы, раскідвала аб'яўкі ў нэце. Ніхто не адгукаўся. І тут адна дзяўчына скінула спасылкі на паведамленьні аб зьнікненьні пэкінэсаў. На здымках адзін зь іх быў вельмі падобны да знайдзёныша. Вось толькі з тэксту вынікала, што згубіўся ён амаль год назад у вёсцы пад Менскам, дык надзея на супадзеньне была вельмі кволай. Але ж прыехала сямейная пара (якая, трэба адзначыць, увесь гэты час шукала свайго гадаванца!) і апазнала свайго Ская!  Яны мяркуюць, што сабака быў скрадзены зь іхнага двара (вельмі даверлівы, дурашка) і зьвезены ў невядомым кірунку. Як ён пасьля аказаўся на вуліцы: ці зьбег, ці яго выставілі - невядома. Галоўнае, пёсік узьяднаўся з гаспадарамі і ўсе шчасьлівыя :)
Апынуўшыся дома, пухнаты зьвер, нібыта нікуды не зьнікаў на цэлы год, адразу пабег на сваё некалі ўлюбёнае месца адпачываць.
Previous post Next post
Up