Ну што, прыехалі: бізнэс пачынае перастрахоўвацца на выпадак яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля. Вось такую прыпіску сёння ўбачыў на рэкламнай аб'яве ў метро:
Па-мойму, проста цудоўная аб'ява ў адной з прадуктовых крам у Сухарава. Пад страхам дзерзкага парушэння Канстытуцыіі, я ўсё ж такі дастаў мабільнік і сфоткаў паперку:
Даўно не зазіраў у буфецік ў к/з "Мінск" (падпарадкоўваецца Кіраванню справамі прэзідэнта). А тут на днях праходзіў міма і сфоткаў бульбу-фры і філе з птушкі, пра якія я пісаў 1,5 гады таму:
Я заўсёды лічыў, што найбольш танны выраб з мяса - гэта вараная кілбаса. А рыба ды морапрадукты - даражэй. Але ў апошні час купляць вараную кілбасу або сасіскі стала неяк нявыгадна. Танней будзе, напрыклад, купіць кальмараў:
Кітайцы - добрыя рабяткі. Ведаючы, што іх інтэрнэт-крамы даволі шмат заказаў атрымліваюць з абшараў былога СССР, яны нават спецыяльную тэматычную рассылку робяць: