Віктар Ягоравіч Маргелаў "аджыгае" на круглым стале, прысвечаным праблемам банкаўскага крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу. Зацаніце слайд з прэзентацыі :)
Ну што, прыехалі: бізнэс пачынае перастрахоўвацца на выпадак яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля. Вось такую прыпіску сёння ўбачыў на рэкламнай аб'яве ў метро:
Даўно не зазіраў у буфецік ў к/з "Мінск" (падпарадкоўваецца Кіраванню справамі прэзідэнта). А тут на днях праходзіў міма і сфоткаў бульбу-фры і філе з птушкі, пра якія я пісаў 1,5 гады таму:
Я заўсёды лічыў, што найбольш танны выраб з мяса - гэта вараная кілбаса. А рыба ды морапрадукты - даражэй. Але ў апошні час купляць вараную кілбасу або сасіскі стала неяк нявыгадна. Танней будзе, напрыклад, купіць кальмараў: