Сасіскі як далікатэс

Mar 13, 2013 17:12

Я заўсёды лічыў, што найбольш танны выраб з мяса - гэта вараная кілбаса. А рыба ды морапрадукты - даражэй. Але ў апошні час купляць вараную кілбасу або сасіскі стала неяк нявыгадна. Танней будзе, напрыклад, купіць кальмараў:







Як бачна, не самыя дарагія сасіскі каштуюць 36 тысяч за кілаграм, а кальмары - усяго 27 тысяч. Дык навошта тады давіцца сасіскамі, у якіх мо і мяса няма, калі можна купіць марскі далікатэс?

Вось, напрыклад, рэкламка са зніжкамі з "Віталюра":







Рыбу можна купіць ад 12 да 24 тысяч за кілаграм, а мясныя вырабы - ад 23,5 да 55 тысяч (мо дрэнна бачна, таму звяртаю ўвагу, што цана 17 900 руб - гэта за 420 грам кілбасы). Як так атрымалася, што імпартныя рыба і морапрадукты таннейшыя за кілбасу, курку і сасіскі, якія вырабляюцца ў Беларусі? Ці гэта так заўсёды было, а я проста не звяртаў увагу?

грошы, прамысловасць, эканомія, харчы, фота, бізнэс, Беларусь, гандаль, Віталюр, фінансы, маркетынг, цэны, Алмі

Previous post Next post
Up