Урокі маркетынгу ад МУС

Aug 05, 2013 09:43

І зноў пра рэкламу. Зацаніце, якую цудоўную штуку сфоткала Крысціна Рыбік у менскім метро і скінула мне:




Давайце пачнём з маркетынгу: як вы лічыце, надпіс "Дэпартамент выканання пакаранняў МУС РБ" дадае лішнія плюсікі гэтай краме? Калі б гэта была звычайная крама, то можна было б і прыкупіць што-небудзь. А так пачынаеш уяўляць, што рэч зроблена ў турме, і ўжо неяк не хочацца. Чаму - не ведаю, логікай гэта не патлумачыць, але раптам гэты сувенірчык які маньяк старанна вырабляў - якая будзе энергетыка ў рэчы?..

Ну а цяпер пра цэны і пра рэнтабельнасць: у краму я не хадзіў, але нешта сумняваюся, што цэны там значна ніжэй, чым у цэлым па рынку. Але ж не будзем забываць, што рабяты з Дэпартаменту выканання пакаранняў маюць фактычна бясплатную сілу - зарплату па 6-8 мільёнаў плаціць нікому не трэба. Таму вельмі хацелася б паглядзець, з якой рэнтабельнасцю працуе гэтая кантора. Бо, па ідэе, рэчы, зробленыя зэкамі, павінны быць танней за кітайскі шырспажыў: кітайцам хоць трохі плаціць трэба...

Наогул, я рады за дэпартамент: рэкламку павесілі, крама працуе - значыць, развіваюцца рабяты. Але пры гэтым неяк становіцца не па сабе, калі падумаеш: а раптам такі бізнес рэзка ўгору пойдзе і кантора вырашыць пашырацца? Так у пошуках працоўнай сілы і ўсю краіну можна перасажаць...

З. Ы. У мэтах эканоміі запісаў у блогу трымайце яшчэ адну аб'яўку з метро:



Зыходзячы з таго, якія кантакты пазначаны на аб'яве, у мяне склалася ўражанне, што грошы выдаюць проста на платформе станцыі метро "Няміга": пазваніў, прыехаў, забраў. Пакуль даехаў да Кунцаўшчыны - працэнты накапалі :)

зарплата, грошы, МУС, Менск, фота, бізнэс, метро, Беларусь, міліцыя, гандаль, Дэпартамент выканання пакаранняў, фінансы, цэны, маркетынг

Previous post Next post
Up