Газета "Вечерний Минск": развагі пра фемінізм, гномаў і Капітана Відавочнасць

Aug 08, 2013 09:57

Калісьці я быў падпісаны на і-мэйл-рассылку агенцтва "Мінск-навіны". Яе можна было чытаць яе замест Bash.org.ru. Але потым у іх змяніўся, і рассылка прыпынілася. Падпісвацца зноў рукі не даходзяць, дый у жыцці з'явіўся новы праменьчык святла - газетка "Вечерний Минск", якая бясплатна раздаецца ў метро.  Спачатку весела назіраць за тым, як пенсіянеры дзяжураць на станцыях у чаканні дармовай газеты, потым як распіхваюць мо па 50 асобнікаў у пакеты ды сумкі і задаволеныя раз'язджаюцца па хатах... У мінулы чацвер адзін асобнік гэтай газеткі перапаў і мне :)

Я не ўтрымаўся, і спецыяльна для феміністак і феміністаў зафоткаў фрагмент аднаго артыкулу:



Мужчина, как высшее существо, в своих поступках целеустремлен и при ходьбе смотрит только вперед. Но существо, следовавшее за мной, высшими качествами не обладало... Впрочем, хвалить жену за находку представлялось непедагогичным.

WTF??? І справа нават не ў феміністычных канцэпцыях - як наогул так можна пра жонку сказаць і напісаць?.. Не разумею аўтара...

Праўда, як далей вынікае з тэкста, гэты мужык нейкі не такі... Хутчэй за ўсё ён - гном:



На половине пути мой разгоряченный лоб уткнулся в отставленный женский копчик.

Я сабе спрабаваў гэта ўявіць, але акрамя гнома варыянтаў больш няма :)

А яшчэ у газеце "Вечерний Минск" працуе Капітан Відавочнасць:




Карацей, шукайце сёння ў метро газетку і зараджайцеся пазітывам :)

гумар, СМІ, Вечерний Минск, Менск, фемінізм, фота, Беларусь, метро, журналістыка, маразм, капіта

Previous post Next post
Up