Бізнэс пачаў перастрахоўвацца на выпадак яшчэ адной дэвальвацыі

May 28, 2013 21:06

Ну што, прыехалі: бізнэс пачынае перастрахоўвацца на выпадак яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля. Вось такую прыпіску сёння ўбачыў на рэкламнай аб'яве ў метро:



Цены действительны на 01.05.2013 г. и могут быть изменены при повышении курса евро НБ РБ более, чем на 5%.

Адчуваецца, што ў паветры беларускай эканомікі ўжо павісла тэма дэвальвацыі. Асноўныя пытанні: калі і на колькі працэнтаў? Як мяркуеце, ужо трэба бегчы ў абменнікі і мяняць свабодныя грошы на валюту, ці яшчэ трохі пачакаць?..

грошы, дэвальвацыя, Менск, фота, бізнэс, рэклама, метро, Беларусь, гандаль, Нацбанк, фінансы, цэны

Previous post Next post
Up