Працягваю здзіўляцца цэнам ў беларускіх крамах:
Кілаграм гарбушы каштуе 22 тысячы, кілаграм сасісак - 28 тысяч. І гэта, прашу заўважыць, самыя танныя сасіскі, бо звычайна цана на іх знаходзіцца ў межах 40-50 тысяч.
Мо трэба нашым мясакамбінатам перагледзець цэнавую палітыку і трохі папрацаваць над зніжэннем выдаткаў? Ну а мы пакуль будзем перабівацца чырвонай рыбкай. І зрэдку, калі душа запросіць хот-догаў, прыкупім пару сасісак у якасці далікатэсу :)