Запрашаем за пакупкамі, або асаблівасці беларускага гандлю

Apr 12, 2013 09:50

Працягваю тэму ганлю, закранутую ў мінулым пасце. Зацаніце, якім стэндам сустракае пакупнікоў сталічны ГУМ:




Ты ідзеш да іх з жаданнем што-небудзь прыкупіць і патраціць заробленыя 500 даляраў, а яны табе адразу з парога: "На, братка, чытані правілы правядзення асабістага дагляду! Ну так, на ўсялякі выпадак..." . І адразу хочацца 500 даляраў пакінуць у іншай краме... Ці гэта рабяты спецыяльна для замежных турыстаў, з якімі ў нас усе носяцца, як з пісанай торбай, стараюцца - ствараюць атмасферу паліцэйскай дзяржавы? Хоця тут і старацца асабліва не трэба :)

Наступная фотачка з ГУМа: Далей >>>

грошы, ГУМ, На Нямізе, Менск, фота, бізнэс, Беларусь, гандаль, маркетынг, цэны, СССР

Previous post Next post
Up