Пакупнікоў з фотаапаратамі прадуктовая крама пужае Канстытуцыяй

Apr 11, 2013 09:17

Па-мойму, проста цудоўная аб'ява ў адной з прадуктовых крам у Сухарава. Пад страхам дзерзкага парушэння  Канстытуцыіі, я ўсё ж такі дастаў мабільнік і сфоткаў паперку:




Палез глядзець у Канстытуцыю, што ж там такога напісана пра фота- і відэа здымкі:
Артыкул 53. Кожны абавязаны паважаць годнасць, правы, свабоды, законныя інтарэсы іншых асоб.

Клёва, праўда? Я так і не зразумеў, якім чынам фатаграфаванне паказвае непавагу да годнасці, правоў, свабоды і інтарэсаў іншых асоб (я так разумею, пад іншымі асобамі ў дадзеным выпадку маецца кіраўніцтва крамы і прадаўцы)? Ці проста Канстытуцыю прыплялі да саліднасці? Дарэчы, прама над гэтай аб'явай вісіць манітор, на які выводзяцца выявы з камер відэаназірання ў краме. Што ж тады атрымліваецца - кіраўніцтву крамы Канстытуцыя не ўказчык? :)

Карацей, трэба яшчэ раз зазірнуць у ТАА "Велдан" з просьбай аб прававым лікбезе...

Менск, фота, Сухарава, бізнэс, Беларусь, гандаль, маразм, заканадаўства, Канстытуцыя, беларуская мова

Previous post Next post
Up