Першы конкурс беларускіх блогаў "АЛОВАК"

Apr 12, 2015 20:49

Сябры, прайшло два дні, а я толькі зараз знайшла час напісаць.


Хто чытае мой ЖЖ, хто жадаў мне перамогі, хачу пахваліцца - Я ПЕРАМАГЛА ў першым беларускім конкусе для ЖЖ блогаў «Аловак» у намінацыі БЕЛАРУСЬ.

Але давайце, распавяду вам разважліва ўсё спачатку.

Узнагароджанне праходзіла ў прасторы SPACE, што на вуліцы Кастрычніцкай ў Мінску.

Не апошняе месца для стварэнне той ці іншай акцыі, кампаніі, падзеі, ды і ўвагоуле цэлага накірунка дзейнасці, як вы разумееце, іграе асоба. І хочацца падзякаваць двум палавінкам, з якіх складаецца kofe_family, за зробленую працу. А праца была вялікая. Гэта перш-найперш ідэя, пасля яе абгрунтаванне, пошук магчымасцяў для здзяйснення, сама праца і падсумоўванне вынікаў. Большасць з людзей схільныя крытыкаваць, сачыць за працай, але не рабіць яе. Першы беларускі конкурс ЖЖ - гэта магчымасць даказаць усім, што і ў нашай краіне могуць праводзіцца такія мерапрыемствы, а для гэтага дастаткова камусьці пажадаць і паставіць перад сабой мэту, як гэта зрабілі kofe_family. Хочацца верыць, што такое мерапрыемства стане традыцыйным. І мы здолеем штогод даведвацца пра новыя і цікавыя беларускія ЖЖ. Магчыма, у наступным годзе будуць больш актыўныя тыя, хто ў гэтым годзе не паверыў у магчымасці правядзення конкурсу і скептычна паставіўся да мерапрыемства.

Калі камусьці цікава, то можна знайсці і азнаёміцца з усімі пададзенымі заяўкамі на конкус у ЖЖ http://alovak-by.livejournal.com, але я хачу спыніцца на працах намінантаў, якія дарэчы трымаліся да апошняга моманту ў сакрэце.

Намінацыя БЕЛАРУСЬ (вандроўкі па краіне, і расповеды пра Беларусь)
Пяцёрка лепшых:
barsun_life http://alovak-by.livejournal.com/27592.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/15494.html
asia_paplausk http://alovak-by.livejournal.com/28150.html
tuteyshaya http://alovak-by.livejournal.com/38700.html

Пераможца: azarkinm, пост "Маршрут выхаднога дня" http://alovak-by.livejournal.com/64191.html

Хачу спыніцца на маім пасце. Гэта перш за ўсё вандроўка па некалі магутных беларускіх сядзібах канца ХІХ стагоддзя, якія кампактна размешчаны ўздоўж трасы Ляхавічы-Слуцк. Вандроўка разлічана на тых турыстаў, якія не аднаразова былі ў Нясвіжы, Міры, і хочуць адкрыць для сябе нязведаныя мясціны нашай краіны. Тут вы не знойдзеце прыгожыя даведзеныя да лоску сядзібы, не знойдзеце музеі, але знойдзеце мясціны з вялікім патэнцыялам і вялікай гісторыяй. Магчыма, гэта вандроўка кагосьці зменіць, а камусьці дазволіць проста добра пабавіць час. А магчыма і падштурхне да пошукаў варыянтаў аднаўлення гэтых помнікаў.

Я падавала толькі адну заяўку і толькі ў намінацыю Беларусь. Вельмі хвалявалася, бо з конкурсамі і перамогамі я не на кароткай назе. Але ў гэты раз у мяне атрымалася!

Намінацыя ЕЖА
Пяцёрка лепшых:
marina_lion http://alovak-by.livejournal.com/19525.html
dusmikeeva http://alovak-by.livejournal.com/31265.html
zly_pies http://alovak-by.livejournal.com/42598.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20603.html

Пераможца: kirilife, пост "Хороший стейк? Легко!" http://alovak-by.livejournal.com/32550.html

Намінацыя ЗЛЖ (здаровы лад жыцця).
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/12828.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20136.html
catcheroflife http://alovak-by.livejournal.com/15318.html
extreme http://alovak-by.livejournal.com/55695.html

Пераможца: antoshk, пост "Хайлайн в Раубичах" http://alovak-by.livejournal.com/42097.html

Намінацыя ПРЫГАЖОСЦЬ
Пяцёрка лепшых:
by_ava http://alovak-by.livejournal.com/52219.html
tyrsikova http://alovak-by.livejournal.com/40684.html
kansyello http://alovak-by.livejournal.com/26749.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/57751.html

Пераможца: asia_paplausk, праэкт "ДевиЖЖник" http://alovak-by.livejournal.com/24184.html

Намінацыя АДНО ФОТА
Пяцёрка лепшых:
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/58432.html
juliley http://alovak-by.livejournal.com/4672.html
anutochka_stat http://alovak-by.livejournal.com/54497.html
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7140.html

Пераможца: tomkad, одно фото http://alovak-by.livejournal.com/46306.html

Намінацыя МІНСК
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/13067.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/3914.html
luvdasunshine http://alovak-by.livejournal.com/45624.html
andrewshagun http://alovak-by.livejournal.com/72288.html

Пераможца: maxim_nm, пост "Каменная горка" http://alovak-by.livejournal.com/38575.html

Намінацыя ВАНДРОЎКІ (за межамі Беларусі)
Пяцёрка лепшых:
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7246.html
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/54209.html
letohin http://alovak-by.livejournal.com/67433.html
tomkad http://alovak-by.livejournal.com/50019.html

Пераможца: svby, пост "Самалiлэнд" http://alovak-by.livejournal.com/17418.html

Намінацыя СЯМ'Я
Пяцёрка лепшых:
anonimusi http://alovak-by.livejournal.com/48606.html
pravdaosele http://alovak-by.livejournal.com/6643.html
savilia http://alovak-by.livejournal.com/74024.html
francis_maks http://alovak-by.livejournal.com/22789.html

Пераможца: dbnfkbr, пост "Хитрый папа" http://alovak-by.livejournal.com/30944.html

Намінацыя ТЭХНАЛОГІІ
Пяцёрка лепшых:
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/68749.html
juicy_fruit http://alovak-by.livejournal.com/73299.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/43329.html
catcheroflife http://alovak-by.livejournal.com/16776.html

Пераможца: kiri2ll, пост "«Новые горизонты» приступают к изучению Плутона" http://alovak-by.livejournal.com/24629.html

Намінацыя ХОБІ
Пяцёрка лепшых:
letohin http://alovak-by.livejournal.com/72944.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/6359.html
alinaplekhava http://alovak-by.livejournal.com/61315.html
maxim_nm http://alovak-by.livejournal.com/57498.html

Пераможца: airevgeny, пост "Исследование аномальных зон Беларуси" http://alovak-by.livejournal.com/53875.html



Праглядзеўшы артыкулы намінантаў, а таксама іншыя пасты, пададзеныя на конкурс, мяркую, шмат хто з вас дапоўніць фрэндстужку цікавымі новымі ЖЖ (што я і збіраюся зрабіць у бліжэйшыя дні). А пасля адкрыцця для сябе новых імёнаў мы перастанем на некаторы час казаць, што ЖЖ у крызісе ;-) .
А там глядзіш... новы конкурс і новыя аўтары.

P.S. Вельмі рада была пабачыцца са знаёмымі і незнаёмымі аўтарамі ЖЖ з маёй фрэндстужкі, дзякуй вам за вашы пасты, якія так прыемна чытаць. Галоўнае - не знікайце!

--------------
І сябры - я вяду гэты блог для сябе і для сяброў, якія мяне чытаюць. Калі ласка, не кажыце мне, на якой мове яго весці (гэта не зменіцца), не кажыце мне, што мясціны, па якіх я вандрую, нецікавыя (я іх выбіраю для сябе). Мы ўсе з вамі вядзем блогі перш за ўсё для сябе, а пасля пад свой блог знаходзяцца аднадумцы.

alovak_by_mts, жж, прыватнае

Previous post Next post
Up