Намінацыя "Мінск". Партал у іншы Мінск

Mar 18, 2015 10:51

1. Партал, замаскіраваны пад непрыкметную жалезабетонную лесвіцу з жоўтымі парэнчамі, знаходзіцца ледзь не ў самым цэнтры сталіцы ля дарожнага кальца на плошчы Багушэвіча. Любы чалавек, што падымецца па прыступках, будзь ён блогер, ці проста мінак, якому трэба зрэзаць шлях напрасткі, імгненна перанясецца ў часе і прасторы з тлуму сучаснага шклабетоннага Мінску ў стары местачковы драўляна-каменны Менск стогадовай даўніны:



2. Не буду цягнуць і зраблю крок у гэты партал. Азірнуся на версе лесвіцы і пабачу такую карціну: тэатр музкамедыі ў цэнтры, гмахі "Мінскпраекта" і педагагічнага ўнівера па баках:


3. Гэты Мінск застаецца за спінай, раблю крок у іншы Менск...


4. Ладна, хопіць лірыкі, ніякіх таямніц гэты "партал" не адчыняе - перад вамі даўно вывучаны і абхожаны сотнямі блогерскіх і краязнаўчых ног Паўночны завулак - які воляй лёсу апынуся ў трох хвілінах хады ад майго новага офіса:


5. Завулак - выспа тыповай гарадской забудовы канца ХІХ пачатку ХХ стагодзя сярод сталічнай прамзоны, што раскінулася ўздоўж чыгуначных пуцей:


6. Драўляныя аднапавярховыя дамы разлічаныя на пражыванне двух ці болей сем'яў - масавае жытло свайго часу, ў якім жыла большасць мінчан пачатку ХХ стагодзя:


7. Старыя дзверы:


8.


9. Ліштва і аканіцы:


10.


11. Некаторыя дамкі выглядаюць закінутымі:


12. Аканіцы зачынены:


13.


14. Адзін дом перажыў "капрэмонт":


15. За драўлянымі хатамі прамысловы будынак 1950-х:


16. Дата на франтоне:


17. Стары шыльдзік з назвай завулка:


18. Дарэчы, тут на Паўночным завулку размяшчаецца адна з самых вядомых мінскіх "заброшак" - недабудаванае сховішча для агародніны што ў народзе мае назву "Лямбда" (пачатаць пра яе можна ў пасце chibasik Заброшенное овощехранилище (ака Лямбда)):


19. Нягледзячы на тое, што амаль усе пабудовы Паўночнага завулка маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, гэты кавалак старога горада даўно знаходзіцца ў зоне рызыкі - час ад часу ў гораданачальнікаў узнікаюць думкі пра яго знос:


20. Вось і зараз па ФБ ходзіць інфармацыя, што раён Паўночнага завулка можа стаць чарговай ахвярай будаўніцтва трэцяй лініі Мінскага метро:


21. Асцярогі мінчан не беспадстаўныя, бо літаральна год таму ў гэтым жа раёне быў зруйнаваны даваенны будынак школы 1937 года, пра што я рабіў перапост тут R.I.P. Адной "мінскай міжваенкай" меней. Школа размяшчалася на тым месцы дзе на здымку, зробленым з вул.Клары Цэткін, працуе аўтавышка, за аўтавышкай бачныя дахі дамоў Паўночнага завулка:


Арыгінальны пост.

Арганізатары Прэміі: блог kofe_family, кампанія МАК
Генеральны партнёр Прэміі: мабільны аператар МТС.

alovak_by_mts, Минск

Previous post Next post
Up