Арыгінальны пост у маім ЖЖ
http://azarkinm.livejournal.com/160909.html. У намінацыі "Беларусь" удзельнічае серыя пастоў з расповядамі пра ўсе мясціны дадзенага маршрута.
Организаторы Премии: блог
kofe_family,
компания
МАКГенеральный партнер Премии: мобильный оператор
МТС.
---------------------
Маршрут, які я вам хачу прапанаваць - вельмі актыўны, бо ў адзін дзень можна наведаць даволі шмат сядзіб уздоўж трасы Ляхавічы - Слуцк. З-за таго, што некаторыя з іх традыцыйна хаваюцца ад вачэй турыстаў за хмызняком і дрэвамі, выезд лепш рабіць па вясне, калі будынкі яшчэ не схаваны за зялёнымі лісцем.
НАЧА Брынздоўская (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/159278.html Чарноцкія задумвалі палац як радавы маёнтак. Бальшавікі яго ператварылі ў завод. Чарноцкія валодалі маёнткам больш 100 год. Бальшавікі закатавалі яго ўладара і сына-падлетка. Маёнтак Нача - гэта месца, дзе рос ідэальны сад на ўсходніх прасторах Рэчы Паспалітай, які зараз становіцца непралазным лесам.
ГРУШАЎКА (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/109198.htmlМаёнтак, які з'яўляецца месцам паломніцтва для многіх палякаў. Тут нарадзіўся і памёр Тадэвуш Рэйтан, гасцявала Элаіза Ажэшка. Акрамя сядзібы і гаспадарчых будынкаў у маёнтку захавалася цудоўная капліца ў гатычным стылі.
САВЕЙКІ, Ляхавіцкі раён (Брэсцкая вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/159149.html Адзін з самых маляўнічых маёнткаў нашай краіны. Прыгажосць прыроды і сядзіба ХVIII стагоддзя завабліваюць на вандроўку, а што казаць, калі атрымаецца аднавіць палац і парк навокал.
ТУЧА (Мінская вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/156372.html Некалі прыгожыя маёнткі чаруюць і прыцягваюць да сябе ў любую пару года. А калі патрапляеце у маёнтак, дзе навокал захаваліся гаспадарчыя будынкі, то адчуваеш як віравала тут жыццё ў канцы ХІХ стагоддзя.
СТРАЛКАВА (Клецкі раён, Мінская воблаць)
http://azarkinm.livejournal.com/159947.html Не скажу, што шмат можна распавесці пра гэту сядзібу, але калі едзеш па пэўнаму маршруту, то глядзець цікава ўсё.
ЯНОВІЧЫ (Клецкі раён, Мінская вобласць)
Мы нейкім чароўным чынам абмінулі сядзібу Яленскіх у нашу вандроўку. Але завітаць туды неабходна. Дарэчы Яленскім належыў і маёнтак у вёсцы Туча.
(фота з globus.tut.by)
РАДЗІВІЛІМОНТЫ (Чырвоная зорка) (Мінская вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/155063.html Палац, якога ўжо амаль няма. Гледзячы на драўляныя рэшткі летняй рэзідэнцыі Радзівілаў ужо немагчыма ўявіць, што палац лічыўся адной з перлінаў драўлянай архітэктуры нашага краю. Сцены былі размаляваны рознымі тэматычнымі малюнкамі і аздоблены пад мармур.
ЦЯСНОЎКА (Клецкі раён, Мінская вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/160085.html Сядзіб, якія мяжуюць паміж жыццём і канчатковым скананнем у нашай краіне вельмі шмат. Нажаль, да такога спісу адносіцца і Цясноўка. Руйнуецца і знішчаецца некалі прыгожая сядзіба. І веры ў тое, што знойдзецца інвестар, ужо няма, бо стан проста жахлівы. Для Клецкага раёна гэта наступная сядзіба пасля Радзівілімонтаў у чарзе на знікненне.
ЧЫРВОНАЯ ДУБРОВА (МАКРАНЫ) (Копыльскі раён, Мінская вобласць)
http://azarkinm.livejournal.com/160278.html Сядзібу разабралі, капліцу з трунамі разрабавалі і зрабілі скотамагільнік, з царквы зрабілі млын. Вось такія першыя крокі былі ў савецкай ўлады ў дачыненні да былога маёнтка Вайніловічаў. А калісьці капліца была другой па колькасці захаванняў пасля нясвіжскага пахавання Радзівілаў.
КУНЦАЎШЧЫНА (Клецкі раён, Мінская вобласць)
Некалі вялікае ўладанне Вайніловічаў было падзелена пасля Рыжскага міру паміж двума краінамі, а зараз яны падзелены паміж двума раёнамі Мінскай вобласці. Вёска знаходзіцца побач з Чырвонай Дубровай і тут можна пабачыць бровар канца ХІХ стагоддзя.
фота з globus.tut.by