Апошнія пару дзен збіралася зрабіць лірычны пост пра тое, як позняя вясна паціху саступае месца сціпламу маладому лету. Хацела пісаць пра тое, што адцвітаюць яблыні, і зацвітае бэз, што ў нашых краях лічыцца пачаткам лета
( Read more... )
Учорашні дзень, акрамя ўсіх іншых прыемнасцяў, запомніцца яшчэ і тым, што менавіта ўчора на дрэвах распускалася лісце. Яшчэ адзін падарунак :) Як той паравозік з Рамашкава, я лавіла гэты момант, каб не спазніцца на ўсю вясну
( Read more... )
... хоць і не надта цёпла. Але ўчорашні дождж проста чароўным чынам паўплываў на наваколле - стала заўважнай траўка, а на дрэвах актыўней разгортваюцца пупышкі. На некаторых ужо сапраўдныя мініяцюрныя лісточкі.
Сёлетняя нетаропкая вясна мне падабаецца. Па меншай меры, ёсць час атрымаць асалоду ад прыгажосці кожнага яе дня (не тое, што ў леташнім
Даўно заўважыла: увесну і ўвосень кожная паездка ў вёску - як вяртанне на тыдзень-два назад. У горад і вясна, і восень прыходзяць раней
( Read more... )
У нас учора нападала столькі снегу, колькі, пэўна, гэтай зімой і не было. Зранку вуліцы і дарожкі ніхто не чысціў, на працу давялося брысці па снезе да калена. А пасля абеду само растаяла
( Read more... )
Дзеля справядлівасці варта прызнацца, што ўжо з тыдзень таму на клумбе бачыла галантусы. Але тое - ў горадзе, дзе прыродныя працэсы адбываюцца больш хутка па прычыне інтэнсіўнага антрапагеннага ўздзеяння
( Read more... )