Учорашні дзень, акрамя ўсіх іншых прыемнасцяў, запомніцца яшчэ і тым, што менавіта ўчора на дрэвах распускалася лісце. Яшчэ адзін падарунак :) Як той паравозік з Рамашкава, я лавіла гэты момант, каб не спазніцца на ўсю вясну :)
Вядома ж, учорашняе надвор'е спрыяла блуканням (адвячоркам, дарэчы, на вуліцы было шмат народу), але не спрыяла фатаграфаванню. Навокал было настолькі хораша, што пра фоцік я проста забывалася. Таму і здымкаў выйшла мала.
Выходзім з пад'езда, а на кусце прымасцілася вось такая тушка птушка :) Паглядзела паблажліва на нас зверху ўніз, вырашыла, што мы не вартыя ўвагі і давай далей драмаць :)
А мы пайшлі блукаць па горадзе.
Від на экалагічны музей з Чырвонага маста
Таксама здымак з маста, толькі ўжо праз Дзвіну. Панарама Полацка. На першым плане - байдарачная база. Удалечыні губляюцца "дом з вушамі", Багаяўленскі сабор і Сафійка. Увогуле, здымак не вельмі ўдалы, вядома, але калі яшчэ я пехам на той мост патраплю...
Далей - кветачкі. Іх з кожным днём усё больш і больш.
Прымулы.
Фарзіцыя.
Клён
На чарзе - нарцысы-цюльпаны-чаромха-дзьмухаўцы :) А там і да лета рукой падаць...