* * *

May 12, 2014 22:46

Гэта былі харошыя выходныя.

Праўда, крыху папсаваў нервы дождж, але ўсё запланаванае ўдалося ажыццявіць.

У вёсцы зацвіталі яблыні і шалелі салаўі.

Якое ўсё ж-такі гэта  шыкоўнае відовішча...







Аказваецца, і жоўтая сліва квітнее не менш прыгожа. Я толькі зараз гэта заўважыла.





У вёсцы час цюльпанаў і нарцысаў. Але цюльпаны ў нас сёлета амаль не цвітуць (увосень рассаджвалі) а нарцысы вось:


І, нягледзячы на халады, ужо зацвітае белы бэз, што бывае звычайна ў канцы траўня! Хутка лета!


У якасці лірычнага адступлення: водар белага бэзу мяне заўсёды вяртае ў дзяцінства.
"Рижская сирень" - маміна любімая парфума. Памятаеце, была такая?


Дзьмухаўцы таксама нагадваюць аб дзяцінстве. Дакладней, аб карычневых плямах, ад якіх немагчыма было пазбавіцца :)

вёска, вясна, фота, травень, вясковыя клопаты, кветкі

Previous post Next post
Up