Mar 18, 2014 21:05
У нас учора нападала столькі снегу, колькі, пэўна, гэтай зімой і не было. Зранку вуліцы і дарожкі ніхто не чысціў, на працу давялося брысці па снезе да калена. А пасля абеду само растаяла.
Калега распавяла, што яе малы сын, пабачыўшы снег, запатрабаваў елку і Дзеда Мароза :-)
Снежныя краявіды, па шчырасці, прыгожыя, аднак зусім ужо не да месца ў гэтым дзіўным сакавіку...
А неўзабаве абяцаюць +15.
вясна,
сакавік,
зіма ці не зіма?,
снег