Дзеля справядлівасці варта прызнацца, што ўжо з тыдзень таму на клумбе бачыла галантусы. Але тое - ў горадзе, дзе прыродныя працэсы адбываюцца больш хутка па прычыне інтэнсіўнага антрапагеннага ўздзеяння :)
А вось у вёсцы ўсё ідзе сваім ходам. Вясна пакуль дзейнічае стрымана. Толькі-толькі выпусціла ў неба першых жаўранкаў. І - як мае быць - першыя кветкі тут такія.