А на вуліцы такая ўжо вясна! Жыццёвы вопыт кажа, што радавацца яшчэ зарана, аднак першыя прыкметы - яны навідавоку, як бы там ні было. Сінічкі цілінькаюць, вераб'і па кустах сімпозіумы наладжваюць, ручайкі бягуць...Сезон каціных канцэртаў распачаўся... І з'явілася ў паветры нейкая такая адмысловая празрыстасць, якая бывае толькі ранняй вясной...
У нас сягоння сапраўдная вясна. Снегу ніякага няма даўно (ды яго амаль і не было, можна сказаць), сонца свеціць, птушкі спяваюць. Прагноз выглядае досыць аптымістычна (не сурочыць бы):