Прадмова
Гістарычная саманазва беларусаў у ВКЛ: - літвіны Замест балбатні аб “ліберальных каштоўнасьцях”, трэба змагацца супраць расейскай акупацыі Яны не лічаць сябе беларусамі, а лічаць літвінамі. Хто гэтыя людзі? Літвіны (Літва) - гістарычная саманазва ўсіх жыхароў у Вялікім Княстве Літоўскім. Літва і літвіны, - гэта гістарычныя назвы дзяржавы і яго жыхароў - цяперашняй Беларусі і беларусаў. Назва літвіны супрацьпастаўліалася этнонімам іншых суседніх этнічных груп і народаў: русінам, ліахам (паліакам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш. Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся ўсё жыхарства Вялікага княства Літоўскага ў нацыянальным сэнсе. Назвы "Белая русь" і "Белыя рускія", таксама, як і "Рускі свет", - гэта кабінетная выдумка агрэсара і прыдуманыя з мэтай знішчыць з памяці вялікую гісторыю ВКЛ і літвінаў. Літвіны не маюць ніякага дачыненьня да белых (чорных, чырвоных) так званых "рускіх". Тыя, хто завуць сябе "белымі рускімі" асіміляваны агрэсарам і знаходзяцца ў рабстве. Дзяржава з назвай Беларусь, без гісторыі і гістарычных сымбаляў, дэ фацто акупаваная і будучага ня мае!
Рабства - гэта вялікае зло чалавецтва, якое нясе людзям слёзы і гора. Падумайце, ці згодны Вы быць рабом? Калі згодны, тады ня трэба наракаць на сваё жыццё. А калі не, то вынішчыце ў сябе раба, успомніце, хто Вы родам, чые вы нашчадкі. Успомніце аб сваіх дзядах і прадзедах і любіце іх, як саміх сябе, і гэтую любоў перадавайце сваім дзецям і ўнукам! Помніце і не забывайце, што беспамятцва - гэта дарога ў рабства, у цемру! Помніце і не забывайце, што "слугі, якія ня маюць свайго гаспадара, не становяцца ад гэтага вольнымі людзьмі, бо лакейства ў іх душы". (Генрых Гейне).
______________________________________________________
Русіфікацыя - лучнасць захадаў уладаў
Расійскай імперыяй, а пазней і
СССР, скіраваных на насаджэнне рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх
асіміляцыі і дасягнення перавагі рускіх мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.
У Расійскай імперыі
Расейская акупацыйная палiтыка на тэрыторыi Беларусi 28 мая 1772 года адразу па
першым падзеле Рэчы Паспалітай расійская імператрыца
Кацярына II падпісала Наказ, паводле якога ўсе губернатары «былых польскіх» (гэта значыць - беларускіх) губерняў абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на рускай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сферы ўлады.
8 мая 1773 года Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаванні ў Беларускіх губернях губернскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстанне ў справаводстве толькі рускай мовы.
Кацярына II імкнулася да аб'яднання далучаных земляў з іншымі часткамі імперыі, але рабіла гэта асцярожна і паступова. Па здушэнні
паўстання 1794 года гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываннем карных захадаў. Расія афіцыйна адмаўляла беларускую нацыю і беларускую мову; чыноўнікі беларускага паходжання звальняліся з дзяржаўных устаноў і замяняліся расійскімі.
Павел I, імператар расійскі і
Аляксандр I не прымалі значных захадаў супраць распаўсюджвання польскай культуры і мовы, таму польскі ўплыў на беларускіх землях па яго вынішчэнні ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці
XIX ст. перавышаў рускі.
Па прыходзе да ўлады ў снежні
1825 года
Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэнні
паўстання 1830-1831 гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртанне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў Беларусі.
16 верасня 1831 года ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога з'яўлялася «зраўняць Заходні край ва ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губернямі». Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Пётр Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абрусення Заходняга края».
25 чэрвеня 1840 года Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як ва ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы спраў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і наймення яны не былі, трэба было пісаць толькі на рускай мове. У афіцыйнай дакументацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы». Беларусь атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасна скасоўвалася дзеянне
Статута Вялікага Княства Літоўскага.
Апроч таго, Мікалай I зацвердзіў пастанову пра перасленне ў Беларусь «выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, які цураецца Расіі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да трона».
За
Аляксандрам II назіраліся пэўныя паслабленні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губерніяў з іншымі тэрыторыямі Расійскай імперыі ўсё яшчэ працягвалася.
Па здушэнні
паўстання 1863-1864 гадоў працэс расіізацыі ўзначаліў генерал-губернатар М. Мураўёў. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга края» надаваў расіізацыі адукацыі, шырока вядомым з'яўляецца яго дэвіз:
Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансерватыўнага кірунку ў «заходне-русізме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выдання «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» пад новай назвай «Веснік Заходняй Расіі». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзенне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасцю, і ў
1871 годзе яго закрылі.
Звяртаючыся да беларускага дваранства Мураўёў казаў:
Апроч таго, істотнымі фактарамі расіізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з'яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках.
Працяг:
У Расійскай імперыіУ СССР
Рэспубліка Беларусь Па тэме:
Гістарычная Літва і ЛітвіныChronicon Russiae Albae - Собрание всей информации о термине "Белая Русь" для того чтобы внести ясность в предмет имеющихся дискуссий Генафонд літвінаў-беларусаў Литвины - потомки лютичей. Первые упоминания о Литве Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Што такое Вялікае Княства Літоўскае? Гісторыя Вялікага Княства ЛітоўскагаЛитовско-московская граница в 1368 г. Гісторыя мовы літвінаў - сёньняшніх беларусаў. На якой мове размаўлялі ў Вялікім Княстве Літоўскім?Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі Разделы Речи Посполитой между Россией, Пруссией и Австрией Беларусь пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі Невядомая Літва - Чаму летапісная Літва ёсьць сёньняшней Беларусью і моваю была старабеларуская? Куда исчезли литвины-беларусы? История падения ВКЛ в государственных актах времён Российской империи Чаму літвіны сталі беларусамі? Никакой «древнерусской народности» как общего корня русских, беларусов и украинцев не существовало Миф о триедином русском народе, состоявшем из великороссов, малороссов и белоруссов Беларусь: погружение в безднуЧаму ў Расеі спалохаліся беларускіх літвінаў? Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад →
Гiсторыя Беларусi История России