Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі

Oct 17, 2014 12:01

   
    “Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе!” (Кастусь Каліноўскі)

* * *

Усю сваю гісторыю Расея (“Масковія”) імкнулася пашырыць свае межы за кошт падпарадкаваньня і захопу тэрыторый іншых дзяржаў.

Гістарычна на шляху маскоўскай экспансіі ў Эўропу стаяла Вялікае Княства Літоўскае - абарона і шчыт Эўрапейскай цывілізацыі ад усходняй агрэсіі.

Менавіта гэта сталася чыньнікам таго, што ўсю сваю гісторыю Масковія вяла бясконцыя зьнішчальныя войны з літвінамі (беларусамі). Менавіта з-за гэтага на беларусаў была скіраваная найбольш шалёная, разбуральная і крывавая агрэсія расейскай імпэрыі. Гэтак, у выніку адной толькі расейска-беларускай вайны 1654-1667 гг. ( "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія) беларускія землі страцілі палову свайго насельніцтва … Гэтая вайна надламіла сілы нашага Народу, беларусы згубілі частку сваёй тэрыторыі, але ж Расея так і ня здолела канчаткова захапіць і падпарадкаваць нашыя землі.

З цягам часу маскоўцы зразумелі, што перамагчы беларусаў звычайнай, “клясічнай” вайной немажліва. Бо, нават пасьля самага маштабнага вынішчэньня, нават пасьля фактычнай акупацыі нашай тэрыторыі, літоўская дзяржава паўставала літаральна з попелу, ўздымалася на барацьбу супраць акупацыі. Захопнікі ўбачылі, што на месца палеглых літвінаў-беларусаў прыходзяць іх сыны, якія працягваюць справу жыцьця бацькоў - абароны свайго краю ад чужынцаў.

Тады і пачалі з’яўляцца першыя планы і варыянты альтэрнатыўнай, гібрыднай вайны Расеі супраць беларусаў.





Акупацыя праз асіміляцыю насельніцтва

Мабыць, адной з першых пачала зьдзяйсьняць новую палітыку ў адносінах да беларускіх земляў расейская імператрыца Кацярына II. Асноўная сутнасьць яе палітыкі - асіміляцыя беларусаў праз засяленьне беларускай тэрыторыі расейцамі.

Вось як акрэсьліў гэты падыход Міхаіл Мураўёў (у той час - расейскі гебурнатар акупаванай Магілёўшчыны): “Великая Екатерина старалась всегда сблизить край сей водворением большого числа Русских семейств, чрез пожалование им имений” (М. Муравьев, “Записка Могилевского гражданского губернатора Муравьева о нравственном положении Могилевской губернии и о способах сближения оной с Российскою Империею”, 22-го декабря 1830 г.).



М. Муравьев



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

Гэты падыход, як высьветлілася, ня даў абсалютна ніякага плёну, бо ў лістападзе 1830 году на тэрыторыі акупаванай Расеяй Рэчы Паспалітай успыхнула антырасейскае народнае паўстаньне. Паўстанцы змагаюцца супраць расейскай акупацыі і патрабуюць аднаўленьня дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

На тэрыторыі Беларусі падаўленьнем паўстаньня кіруе Міхаіл Мураўёў, які пачынае разумець, што ўся папярэдняя расейская акупацыйная палітыка была неэфектыўнай і не дала чаканых вынікаў. Менавіта тады ён пачынае фармуляваць абсалютна новы падыход у вайне супраць беларускага Народу. Амаль праз 2 стагоддзі гэты падыход назавуць “гібрыднай вайной”.

Свае погляды і ідэі Мураўёў фармулюе ў лісьце расейскаму імпэратару Мікалаю I. Можна з упэўненасьцю сказаць, што ягоныя ідэыі ўжываюцца і рэалізуюцца з абсалютнай дакладнасьцю і сёньня ў адносінах да беларусаў, украінцаў, іншых акупаваных народаў.

Так, паводле адной з ідэй, акупаванымі тэрыторыямі павінны кіраваць выключна “русские”, якія б ня мелі “связей в тех губерниях”: “Гражданские губернаторы, определенные в сии губернии, должны быть коренные Русские и не иметь родственных связей в тех губерниях…

Все губернские чиновники должны быть преимущественно замещены из коренных Русских, известных своими нравственными свойствами, знанием дела и совершенно обеспечены приличным содержанием”(М. Муравьев, “Записка об уничтожении начал, наиболее служивших к отчуждению от России”, 1831 г.)



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

Ці ня гэтым падыходам сёньня кіруецца Масква, калі прызначае найвышэйшых чыноўнікаў на акупаваных тэрыторыях? Напрыклад, усім вядома, што бальшыня вышэйшага кіраўніцтва РБ альбо паходзіць з Расеі альбо сьвядома залічвае сябе да “русских”.

Паводле Мураўёва, нават дробязные паштовыя чыноўнікі павінныя быць “русскими”, бо нават невялікая колькасьць беларусаў сярод іх спрыяла распаўсюджваньню паўстанцкіх ідэй: “Почтовые конторы и прочие чиновники почтового ведомства должны также зависеть от наместника области и немедленно замещены быть коренными Русскими: опыт доказал, сколько даже мелочные почтовые чиновники, определенные из туземцев, были вредны, ибо они с удобством со всех станций более или менее распространяли в краю мятежные известия” (Михаил Муравьев, “Записка об уничтожении начал, наиболее служивших к отчуждению от России”, 1831 г.)



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

У прыведзенай вытрымцы зьвяртае на сябе ўвагу, як расейскі губернатар Мураўёў называе беларускі Народ - “туземцы”. Мяркую, гэтая дэталь ярка дэмантруе сапраўдныя адносіны расейскага “братняга народу” да нас, беларусаў. Мы для іх не Нацыя, не Народ, а “туземцы”, кшталту афрыканскага племяні.

Далей Мураўёў узагдвае пра мясцовыя суды ды паліцыю. Паводле яго плану, працаваць там павінныя выключна “русские”, колькасьць паліцыі павінна быць павялічаная, а заробкі ўзьнятыя: “Главное полицейское управление в уездах должно быть поручено председательству исправников, назначенных из самоблагонадежных коренных Русских чиновников, совершенно обеспеченных в своем существовании; прочие члены Земскаго Суда должны быть также из Русских, и число их умножено, соображаясь с населением и обширностью уезда”(Михаил Муравьев, “Записка об уничтожении начал, наиболее служивших к отчуждению от России”, 1831 г.)

А цяпер адкажыце, колькі сёньня сьвядомых беларусаў сярод мясцовых міліцыянтаў ды суддзяў? Колькі з іх размаўляе па-беларуску ды разумее беларускую мову? Узгадаць падобныя выпадкі цяжка. Мабыць таму, што план Мураўёва рэалізуецца?

Кіраўнікі гарадоў, паводле Мураўёва, таксама павінныя быць заменены на “русских”: “Городские правления должны также быть составлены из коренных Русских, изменив совершенно состав полицейских команд и внутренней стражи, которые, доселе бывши наполнены туземцами, были в уездах первым основанием успеха мятежников” (Михаил Муравьев, “Записка об уничтожении начал, наиболее служивших к отчуждению от России”, 1831 г.)



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

Відавочна, што сёньняшні рэжым імкнецца рабіць усё па імпэрскай задуме і ідэе Мураўёва, якую ён апісаў яшчэ у 1831 годзе.

Паводле задумы, беларусы не павінныя мець і сваех уласных законаў, свайго права. Так, Мураўёў упэўнівае, што на беларускай тэрыторыі тэрмінова трэба ліквідаваць дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага - перадавога эўрапейскага зводу законаў. Самае парадаксальнае заключана ў тым, што калі беларусы ўжо мелі свой уласны закон, апісаны ў Статуце, маскоўцы ня мелі нічога нават блізка падобнага. І толькі праз некалькі стагоддзяў маскоўцы стварылі сваю канстытуцыю, у аснову якой паклалі… нашыя Статуты ВКЛ…

“Уничтожение Литовского Статута совершенно необходимо” - адзначае Мураўёў (“О политическом преобразовании губерний от Польши возвращенных и уничтожении тех начал, которые постепенно довели край сей до совершенного отчуждения от России”, 1831 г.)



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

Наступным крокам для таго, каб канчаткова падпарадкаваць беларускую зямлю, павінна быць “введение Российских наименований и мест и должностей, писание на Российском языке всех служебных бумаг, умножение Русских семейства в Литве, сколько возможно доставление им прочной оседлости, словом даже всех тех мелочных оттенков, которые отдельно сами по себе не составляют, кажется, особой важности, но в сложности с прочими без всякого сомнения произведут в последствии времени полезное влияние и будут служить к истреблению существующего еще поныне отчуждения сих областей от России” (М. Муравьев, “О политическом преобразовании губерний от Польши возвращенных и уничтожении тех начал, которые постепенно довели край сей до совершенного отчуждения от России”, 1831 г.)

Цяпер задумаймася. Што з гэтага не было выканана ці не выконваецца зараз? Абсалютна кожны пункт з гэтай ідэі быў рэалізаваны ці рэалізуецца ў Беларусі акупантамі сёньня. Уся афіцыйная дакументацыя, усе законы вядуцца на расейскай мове, усе пастановы, усе загады таксама пішуцца на расейскай мове. Наконт “прочной оседлости русским”, дык расейскім вайскоўцам ва ўсе часы рэжым даваў кватэры і сталае месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі. І гэтыя метады акупацыі былі ўзятыя ў рэалізацыю.

Узмацненьне акупацыйнай палітыкі і русіфікацыі
Як ужо было акрэсьлена, пасьля антырасейскіх выступаў і барацьбы беларускага Народу супраць расейскай акупацыі ў 1830-х гадох, маскоўскімі акупантамі быў распрацаваны план падпарадкаваньня і канчатковага далучэньня тэрыторыі Беларусі да Расейскай іпэрыі.

Асноўнымі тэзісамі гэтага плану былі:

1) Сталае засяленьне тэрыторыі Беларусі расейскімі сем’ямі;
2) Замена ўсіх беларускіх кіраўнікоў, усіх беларускіх чыноўнікаў, усіх беларускіх паліцэйскіх на расейцаў;
3) Ліквідацыя беларускіх законаў і беларускага Права. Замена яго на расейскія законы;
4) Перавод усёй дакументацыі, геаграфічных найменьняў, назваў пасадаў на расейскую мову.

Мураўёў быў упэўнены, што не адразу, але “в последствии времени”, гэтыя захады павінныя прывесьці да канчатковай ліквідацыі “отчуждения сих областей от России”, да канчатковага падпарадкаваньня і далучэньня тэрыторыі Беларусі да Расеі.

Акупацыйная палітыка рэалізоўвалася напоўніцу. Час ішоў. Здавалася, што ад літоўскай (беларускай) Нацыі і яе Незалежнасьці ўжо нічога не засталося, што план Мураўёва спрацаваў і даў свой вынік.

Але прыйшоў 1863 г. У ціхай, здавалася, ўжо расейскай, Літве ўспыхвае магутнае антырасейскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Паўстанцы заклікаюць змагацца супраць расейскіх акупантаў, нагадваюць простым людзям, што некалі іх край быў магутным і незалежным, узгадваюць беларускага героя Тадэвуша Касьцюшку, які ўзначальваў паўстаньне супраць расейскай акупацыі ў 1794 годзе.
Зразумела, што паўстаньне было абсалютнай нечаканасьцю і моцным асабістым ударам для Мураўёва, які быў упэўнены, што яго план спрацаваў. Становіцца відавочным, што беларусаў зламіць і падпарадкаваць не атрымалася. Мураўёў ізноў прызначаецца кіраўніком падаўленьня новага паўстаньня. На тэрыторыі Беларусі акупанты ўводзяць вайсковае становішча, распачынаюць масавыя рэпрэсіі, паляць вёскі і мястэчкі, высылаюць тысячы беларусаў у Сібір.
Вось толькі некалькі гістарычных сьведчаньняў аб гэтай фашыстоўскай антыбеларускай палітыцы:

“Приговоры подписывались за приговорами, одни других суровее. Если начальник штаба, при докладе, старался иной раз, вследствие разных соображений, смягчить решение, - Муравьёв вырывал у него из рук бумагу и быстро подписывал. Слова: повесить, расстрелять выходили у него всегда разборчивее других, как будто бы писались с особенною любовью” (Запіс сьведкі падзей, «Русская старина», 1883 г.)

“С получения сего деревню Яровку, в 12 верстах от Белостока, сжечь; место, где она стояла, всплахать, а жителей увесть”(Тэлеграма Мураўёвапалкоўніку Мікалаю Максімавічу Цоге-фон-Мантейфель)

“6 августа, взяв три роты и две сотни казаков, полковник Мантейфель отправился в Яворовку и 7-го, на заре, был уже на месте. Спящую деревню окружили войсками, но жители скоро услыхали не так знакомый для них шум и бряканье оружия, стали выходить из строений и со страхом спрашивали: «Что такое хотят с нами делать?» Ими объявлена была воля начальника края и вместе с тем приказано выносить в поле всякое имущество. Поднялся крик и плач. В иных избах оказались больные. Было даже несколько женщин, только что разрешившихся от беременности или на сносях. Начальник отряда приказал казакам поджечь строения спичками, одновременно с нескольких сторон. Пламя быстро охватило всю деревню. После чего отряд тронулся к Белостоку. Относительно распашки земли не сделано никакого распоряжения, вследствие совершенного отсутствия средств. Жители помещены на одной из площадей Белостока, а потом сосланы в Сибирь” (Запіс сьведкі падзей, «Русская старина», 1883 г.)

Усе гэтыя ардынскія, варварскія захады здолелы здушыць паўстаньне, але было відавочна, што гвалтам і збройнай сілай беларусаў утрымаць немажліва: “Край удерживается за нами силою оружия и надо бы его теперь воссоединить нравственно-политически-религиозным русским элементом” (М. Муравьев, 1864 г.)


Карыкатура 1898 году на адкрыцьцё ў Вільні помніка генэрал-губэрнатару М. Мураўёву. Надпіс на постамэнце: "Извергу рода человеческого, вешателю-Муравьеву. Признательная Литва".

У сваем лісьце ўжо да новага расейскага імпэратара Аляксандра II Мураўёў піша: “Для утверждения Русского владычества в Северо-западном крае необходимо упрочить и возвысить Русскую народность и Православие” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

З гэтага часу, “возвышение русской народности и православия” становіцца адным з галоўных прыярытэтаў расейскай акупацыі Беларусі.

Для дасягненьня сваех мэтаў, акупанты выкарыстоўвалі вялікі арсэнал захадаў, гэтак, Мураўёў прапануе замяніць на расейцаў усіх чыноўнікаў, якія непасрэдна працуюць з народам: “…устроить таким образом правительственные органы в крае, чтобы высшие служебные места и места отдельных начальников, а равно все те, которые приходят в непосредственное соприкосновение с народом, были замещены чиновниками Русского происхождения” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Такім чынам народу навязваўся хворы стэрэатып аб тым, што нават дробную ўладу ў Беларусі можа мець выключна расеец па-паходжаньню. Расейскамоўныя людзі паўставалі ў вачах народу як “правящая элита, власть имущее сословие”. На ўзроўні падсьвядомасьці беларусам убівалі ў галовы стэрэатып аб тым, што дасягнуць улады ды посьпеху ў Беларусі можна выключна шляхам ператварэньня ў расейца.

Скажыце, ці ня так арганізаваная ў Беларусі структурачынавенства ды ўлады сёньня?..

Акрамя гэтага, у сваем плане Мураўёў прапаноўвае засяляць беларускую тэрыторыю расейцамі ўсімі мажлівымі спосабамі. Напрыклад, беларусы, якія прымалі ўдзел у паўстаньні, павінныя быць выселеныя, а на іх месца павінныя быць заселеныя расейцы: “Водворить Русский элемент в крае всеми возможными средствами, как-то: поселением там Русских крестьян, продажею Русским лицам всех сословий конфискованных, секвестрованных и просроченных в кредитных установлениях имений, изгнанием из края всех тех, которые участвовали в мятеже и крамолах и недопущением их возвращаться на родину; ибо своим присутствием они, без всякого сомнения, значительно усугубили бы зло, чему бывали неоднократные примеры” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)



Вытрымка з лісту М. Мураўёва

У гэты ж час Мураўёў разумее, што без русіфікацыі беларускага сялянства (якое ва ўсе часы з’яўлялася носьбітам беларускай мовы і народнай культуры) канчатковага захопу Літвы (Беларусі) не атрымаецца. Ён разумее, што самы эфектыўны сродак дзеля гэтага - адукацыя сялянскай моладзі ў расейскім духу. Мураўёў прапануе “заняться прочным устройством быта крестьян и распространением общественного образования в духе Православия и Русской народности” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Пры гэтым, уся народная адукацыя павінна мець самы прымітыўны, элементарны ўзровень. Фактычна, вучыць там павінныя выключна расейшчыне: “Обратить особенное внимание на устройство возможно большего числа народных школ как в селениях, так и в городах. В этих школах преподавать самые элементарные знания и преимущественно Русскую и Славянскую грамоту, первые начала счисления, молитвы, первоначальные понятие о догматах Православной веры и обучать пению на клиросе”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.).



Настаўнікамі ж і выкладчыкамі ў гэтых школах павінныя быць выключна расейцы: “…учителями же и их помощниками назначать, где окажется удобным, сельских писарей из семинаристов вызванных из Великороссийских губерний…

В  настоящее время, по сделанному вызову, уже прибыло в Северо-западный край из разных Великорусских губерний до ста воспитанников семинарий; все они размещены на должности частию сельских писарей, часию учителей и сполняют свои обязанности отлично”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Ужо ў 1865 годзе Мураўёў адзначае выключную эфектыўнасьць гэтага падыходу: “Должно  стараться просветить крестьянское население, научая его Русской грамотности вместе с правилами Православной веры. Этот предмет идет уже весьма успешно, и учреждено в крае много сотен школ, даже и на Жмуди. Крестьяне везде с охотою изучают Русскую грамоту и сами просят о назначении Русских учителей. Они принимают уже радушное участие в устройстве Православных церквей и гордятся названием Русских”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.)

Як бачым, гвалтоўна навязаная расейская адукацыя паспрыяла таму, што беларускія сяляне пачалі “гордиться названием Русских”.

Пры гэтым, па-меркаваньню расейскіх акупантаў, у беларусаў не павінна быць сваёй сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Напрыклад, беларускія гімназіі прапануецца ліквідаваць. Пакінуць жа прапануецца выключна некалькі гімназій, пры гэтым радыкальна іх разбурыць і перарабіць на расейскі лад, а ўсіх настаўнікаў замяніць “учителями из России”: “Достаточно было бы оставить гимназии в губернских городах и, по особым уважениям, в виде исключения, в некоторых других местностях, преобразовав оныя совершенно и заместив все преподавательские места учителями из России. Деньги, которые останутся от упразднения излишних гимназий и треклассных училищ следует употребить на усиление вообще народного образования в селах и городах и на открытие Русских училищ для приготовления Русских учителей, а также нескольких женских гимназий, совершенно необходимых для распространения Русской народности…

Поручить министерству народного просвещения немедленно командировать в Северо-западный край возможно большее число Русских преподавателей в гимназии”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Не абмінае ўвагай Мураўёў і выкладаньне гісторыі. Ужо ў 1864 годзе ён разумее, што “правильное преподавание” гісторыі - моцны прапагандысцкі інструмант: “Обратить особенное внимание на правильное преподавание Русской истории и в особенности истории Западной России” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

“Стараться правильным преподаванием истории уничтожить превратное и враждебное нам направление, распространенное бывшими Польскими школами. Надобно всем и постоянно разъяснять, что край Северо-Западный всегда был и есть Русский”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.)

Усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца Расеяй і сёньня. Праз скажэньне і навязваньне іншым нацыям сваёй фальшывай гісторыі, Расея спрабуе дасягнуць сваех імпэрскіх мэтаў, захапіць новыя тэрыторыі. Так, сёньня пашыраюцца міфы пра расейскі Крым, расейскі Данбас, пра расейскую Беларусь.

Асаблівую ролю Мураўёў надае расейскаму праваслаўю. Па яго меркаваньню, расейскую акупацыю ў Беларусі немажліва будзе замацаваць без падтрымкі расейскага праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым, Мураўёў прапануе “вызвать из России” праваслаўных сьвятароў, каб замяніць імі беларускіх ўніяцкіх сьвятароў. Зьвярніце асаблівую ўвагу на тэрмін “вызвать”, ён фактычна даказвае, што расейскія сьвятары з’яўляліся (і з’яўляюцца сёньня) служкамі расейскай дзяржавы.

Фактычна, расейскае праваслаўе выступае як інструмант расейскай імпэрскай палітыкі: “Необходимость увеличения содержания Православному духовенству в Северо-западном крае есть один из самых важных предметов, подлежащих в настоящее время разрешению. Без содействия Православного духовенства мы не можем надеяться на прочное водворение Русской народности в том крае…

Вызвать из Росси несколько благонадежных священников, преимущественно для городов и некоторых более значительных сел, и заменить ими бывших Униатских священников”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Не забыўся Мураўёў і пра паўсюднае навязваньне расейскай мовы. Асаблівую ўвагу ён робіць на выкарыстоўваньне расейскай мовы на вулічных выявах. Пры гэтым мясцовую, беларускую мову называюць ня йнакш як “польской”: “Подтвердить окончательно о повсеместном введении Русского языка, как это ныне сделано с прекращением употребления Польского языка во всех официальных и служебных сношениях, а также и в наружных изображениях всякого рода, особенно в местах, посещаемых народом”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)

Гэтая практыка паўсюдна рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі і сёньня. Уся вонкавая рэкляма, усе аб’явы, усе шыльды і вывескі пераважна напісаныя на расейскай, акупанцкай мове.

Расейская акупацыйная палітыка ў XXI ст.
Такім чынам, дапрацаваны і пашыраны план Мураўёва па канчатковаму далучэньню Беларусі да Расеі выглядае так:

1) Паўсюднае ўжываньне выключна расейскай мовы: у дакумантах, у аб’явах, у публічных месцах, у геаграфічных найменьнях і г.д.
2) Выгнаньне і высылка актыўных беларусаў з Беларусі, канфіскацыя іх маёмасьці;
3) Сталае і масавае засяленьне тэрыторыі Беларусі расейцамі;
4) Разбурэньне і ліквідацыя беларускай адукацыі;
5 Стварэньне самай прымітыўнай, элементарнай расейскай адукацыі;
6) Замена ўсяго чынавенства выключна на расейцаў;
7) Замена выкладчыкаў і настаўнікаў на расейцаў;
8) Выкладаньне скрыўленай гісторыі, паводле якой Беларусь заўсёды была часткай “Русского мира”;
9) Распаўсюд расейскага праваслаўся, замена беларускіх сьвятароў расейцамі;

Па задуме Мураўёва, гэтых захадаў павінна было хапіць, каб канчаткова сьцерці мяжу паміж беларускім Народам і расейцамі, падпарадкаваць і далучыць Беларусь да Расеі.
А цяпер задумаймася, што з гэтага плану не рэалізуецца акупацыйным рэжымам сёньня ў Беларусі? Абсалютна кожны пункт, які агучваў Мураўёў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., узяты ў рэалізацыю акупантамі сёньня, у XXI ст. Прайшло амаль 200 год, а палітыка расейскіх акупантаў не зьмянілася ні на кроплю.

Уся афіцыйная “беларуская” дакументацыя, усе законы, усе загады друкуюцца пераважна на расейскай мове. У грамадскіх месцах 99% усіх надпісаў выканана на акупанцкай, расейскай мове. Уся рэклямная прадукцыя, усе банэры, усе шыльды, усё выконваецца на расейскай мове.

Сёньня, у 2015 годзе палітычна- і эканамічна-актыўныя беларусы вымушаныя выяжджаць за межы краіны, як і ў 1865 годзе. Для гэтага акупантамі створаны адмысловыя ўмовы: палітычны ціск, рэпрэсіі, эканамічнае выштурхоўваньне і т.п.

Акупацыйным рэжымам створаны ўсе ўмовы для засяленьня тэрыторыі Беларусі расейцамі. Мяжа з Расеяй абсалютна адкрытая. Таксама нельга не ўзгадаць і тысячы расейскіх адстаўных вайскоўцаў з сем’ямі, якім заўсёды выдаваліся кватэры на тэрыторыі Беларусі.

Пра ліквідацыю і разбурэньне беларускай адукацыі, мяркую, нават казаць ня мае патрэбы. Кожны ведае, у якім жахлівым стане яна знаходзіцца. Фактычна, у школах вучаць пераважна расейшчыне: расейскай мове, расейскай літаратуры, усе прадметы выкладаюцца пераважна на расейскай мове. Па меркаваньню акупантаў, расейшчына - гэта адзінае, што трэба беларускай моладзі.

Наконт расейскіх чыноўнікаў. Усім вядома, што амаль ўсе пасады ў краіне, ад самай найвышэйшай, да самай дробязнай, занятыя людзьмі выключна з расейскай мэнтальнасьцю. Мала хто з мясцовых чыноўнікаў валодае дзяржаўнай беларускай мовай. А абсалютная бальшыня найвышэшых чыноўнікаў краіны альбо паходзіць не з Беларусі альбо ўвогуле ўсьведамляе сябе “русскими”. Таму, можна з упэўненасьцю казаць аб тым, што план Мураўёва аб рускім чынавенстве ў Беларусі цалкам узяты на рэалізацыю.

Тое ж тычыцца і настаўнікаў. Абсалютная большасьць з іх альбо не валодае, альбо не карыстаецца беларускай дзяржаўнай мовай. Частка з іх з’яўляецца карэннымі расейцамі, частка з’яляецца носьбітамі расейскіх мэнталітэту і культуры. Зразумела, ёсьць і беларускія настаўнікі-патрыёты, якія абуджаюць у беларускіх дзетках беларушчыну. Але, пры сёньняшнім акупацыйным рэжыме, такія выкладчыкі - з’ява амаль унікальная, якую рэжым імкнецца выкараніць усімі сродкамі (ад звальненьня, да стварэньня невыносных умоў працы).

Асаблівую ролю акупацыйны рэжым адводзіць выкладаньню скрыўленай, сфальшаванай гісторыі. У сучасных расейскамоўных “беларускіх” падручніках па гісторыі школьнікам распавядаюць пра “русский мир”, пра “единство братских народов России и Беларуси” і г.д. Псеўда-гісторыкі ды розныя публіцысты пастаянна абплёўваюць нашых нацыянальных герояў у СМІ, скажаюць, ганьбяць нашую гістарычную сымболіку, нашую гісторыю.

Пра адмысловую ролю расейскага праваслаўя ў існаваньні акуцыйнага рэжыму ў Беларусі ўжо неаднаразова пісалася. Ніхто ўжо нават не хавае, што РПЦ (Русская Православная Церковь) - гэбісцкая расейская структура, якая з’яўляецца распаўсюднікам расейшчыны і расейскай імпэрскай ідэі. Адзін факт таго, што “Белорусской Православной Церковью” (філіал РПЦ) кіруе разанскі мітрапаліт Павел, ужо кажа аб тым, што Мураўёўскі прынцып працуе на 100% і тут.

***

Такім чынам, расейскай акупацыйная палітыка ў адносінах да Беларусі, якая актыўна распрацоўвалася ў першай палове і сярэдзіне XIX ст., рэалізуецца, з нязначнымі зменамі, і сёньня. Аснова гэтай палітыкі - русіфікацыя ды расейская асіміляцыя беларусаў.

Варта зазначыць, што нягледзячы на 200-гадовую расейскую акупацыю, беларуская Нацыя мае вялізны гістарычны патэнцыял і моц, які застаўся з намі яшчэ з часоў ВКЛ. І колькі б не выгаляліся акупанты ў сваех пачварных плянах па захопу нашай зямлі, беларускі Народ паўставаў супраць акупантаў раз за разам усю сваю гісторыю. І кожны раз гэта было поўнай нечаканасьцю для расейскіх акупантаў.

Гэтак, у 1988 годзе акупанты ўжо былі цалкам упэўненыя, што беларускай Нацыі не існуе, што беларускай Незалежнасьці ўжо ніколі ня будзе. Але насуперак усім гістарычным абставінам, беларуская Нацыя паўстала, быў створаны Беларускі Народны Фронт, які праз некалькі год здабыў Незалежнасьць.

Беларуская Нацыя неўміручая. І, як бы акупанты са скуры не вылузваліся ў сваем жаданьні здушыць беларушчыну і насадзіць расейшчыну, нічога ў іх не атрымаецца. Беларуская Нацыя паўстане з попелу, як паўставала ўжо ня раз у сваёй гісторыі. І тады паляцяць са сваех тронаў сучасныя Мураўёвы, і больш ужо ніколі ня будзе на нашай зямлі расейскай акупацыі!.

Паўлюк Самапалаў,  31.03.2015       Крыніца .



Па тэме:

Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце
Уводзіны ў беларусазнаўства: Мы, літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй
Как менялись границы Беларуси в XX веке
Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў
Миф Кремля о триедином народе; русские, украинцы и беларусы
Русіфікацыя Беларусі
Нерусский "русский" язык
Дославянский язык беларусов
Наша Вильня - Как Беларусь потеряла Вильню
Беларусь: погружение в бездну
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні

Аўтар-укладальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi  

История Беларуси

Previous post Next post
Up