Дзяржава з назвай Беларусь, без гісторыі і гістарычных сымбаляў, de facto акупаваная і будучага ня мае!
Ні адзін дыктатар у свеце не рабіў таго, што робіцца у Беларусі. Было некалькі спроб вярнуць нацыянальны твар беларускаму народу: у 1917-30 і 1941-44, на нашых вачах у 1990-94 гадах. Усе яны скончыліся паразай.
Click to view
→ Анатоль Тарас пра беларускае янычарства
Якія аргументы маюць людзі, што мяркуюць: мы - ніякія не беларусы, а літвіны!? Яны не лічаць сябе беларусамі і заклікаюць іншых не адгукацца на імя, што было прыдумана ў Расейскай імперыі адмыслова дзеля таго, каб мы забыліся пра свае карані.
Літвіны (ліцьвіны) - гістарычная саманазва беларусаў (пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у XIV-XVIII ст.) у Вялікім Княстве Літоўскім. Назва літвіны супрацьпастаўлялася этнонімам іншых суседніх этнічных груп і народаў: русінам, ляхам (палякам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш..
Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся ўсё жыхарства Вялікага княства Літоўскага ў нацыянальным сэнсе, "русінамі" называліся праваслаўныя (літвіны) ў канфесыйным сэнсе. У 16-18 ст. назва «літвіны» набыла гучаньне палітоніма - дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер (Зьвесткі зь
Вікіпэдыі).
Літвіны (ліцвіны) - назва жыхароў ВКЛ упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах (хроніках і аналах) XIV ст. У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах XIV-XVI ст. назва літвіны звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна - з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва - на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва.
У XVI-XVIII ст. назва літвіны набыла гучанне палітоніма - дзяржаўна-палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія, рускія) і палешукоў. Жыхары Белай Русі называліся літвінамі-беларусцамі.
У ХІХ - пачатку ХХ ст. арэал існавання назвы літвіны звузіўся. У наш час ужываецца ў якасці экзаэтноніма ў палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва, таксама, некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся і часткова беларусамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны (Зьвесткі →
Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал).
Літвіны не маюць ніякага дачыненьня да белых (або чорных, чырвоных) так званых "рускіх". "Рускі", - гэта кабінетная выдумка, таксама, як і "Рускі свет". Тыя, хто завуць сябе "белымі рускімі" асіміляваны агрэсарам і знаходзяцца ў рабстве.
Працяг па тэме аб тым,
Хто стварыў Беларусь і літвінаў-беларусаў? .
Click to view
→ Анатоль Тарас на сустрэчы ў Вілейцы, год 2013.
Па тэме:
На руінах свядомасці - Пра Літву и літвінаў Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні .
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй (By, Рl, Ru) Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія Русіфікацыя Беларусі Гаворачы пра сітуацыю з беларускай мовай, трэба ўлічваць сітуацыю і з нацыянальнай ідэнтычнасцю Беларусь: паглыбленне ў бездань Беларусь як акупаванае грамадства Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі История формирования беларускай народности - Балтский субстрат в формировании беларуской народности Миф Кремля о триедином народе; русские, украинцы и беларусы Мы павінны прайсці шлях нацыянальнага Адраджэння, - той, якім паспяхова прайшлі іншыя народы Еўропы Адраджэнне народа магчыма толькі на гістарычным падмурку! Праект новай Беларусі - Народная праграма «Вольная Беларусь» Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад →
Гiсторыя Беларусi