хЦi будзе просты беларус зь ведамі аб гiсторыi ў трактоўцы расейскіх імперцаў i iх прапаганды паважаць сябе!?
________________________________________________
Пад уздзеяннем расейскай прапаганды пераважная большасць беларусаў лічаць сябе «заходнерусамі».
Панрусізм і заходнерусізм - гэта аб'яднанне людзей "рускага свету" з ардынскім менталітэтам. Таму неразумна чакаць ад «заходніх рускіх», і тых, якія пры ўладзе, якой-небудзь вялікай падтрымкі для беларускай мовы.
Ніякай «старажытнарускай народнасці» як агульнага кораня рускіх, беларусаў і ўкраінцаў не існавала! Гэта міф ўсходняга суседа - агрэсара, захопніка і прыгнятальніка.
Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства разбурае карані нацыянальнай ідэнтычнасці сучасных беларусаў.
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце і на дзве тысячы гадоў старэй славянамоўных народаў-этнасаў. Беларусы не славяне, а славянізаваныя «заходнія балты». Славянізацыя расцягнулася на ўсю гісторыю літвінаў-беларусаў. Яны перайшлі на славянскую мову галоўным чынам пад уплывам царквы. Да 1839 года беларусы ніколі не прыналежвалі Маскоўскай царквы.
Да 1795 года беларусы звалі сябе літвінамі і лічылі сваю гісторыю самастойнай. Усё насельнiцтва, якое жыло адразу за заходняй мяжой Масковii, якая ў сваю чаргу знаходзілася ў 100-300 км ад Масквы, называлася лiтоўцамi або лiтвiнамi. Нiякiх беларусаў тады не iснавала. Даведацца больш →
Чаму літвіны сталі беларусамі? .
Прабацькі літвінаў-беларусаў «заходнія балты»: гуты-гепіды, "літвінскія плямёны". Спрадвечна літвіны - гэта мігранты з Прусіі, улучаючы раней уцекачоў туды мігрантаў з Памор'я і Паляб'я.
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні .
Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй. Яны і з'яўляюцца стваральнікамі ВКЛ. Наша дзяржава сярэднявечча - Вялiкае Княства Лiтоўскае (беларускае), рускае (украiнскае) i жамойцкае (цяперешняя Летува). Гiстарычная Лiтва - гэта i ёсьць сучасная Беларусь. Старажытная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае - краіна шматлікіх народаў i Рэч Паспалітая былі па сутнасці міні-правобразам сучаснага Еўразвязу. Сучасным беларусам трэба ганарыцца сваім еўрапейскім мінулым. Даведацца больш →
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Пагроза «русского мира» ... існавала заўсёды.
Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была з Расеяй. Ужо доўгі час праводзіцца
русіфікацыя Беларусі, а руская мова замяшчае беларускую.
Ці выжыве беларуская мова, якую знішчалі цягам амаль усёй яе гісторыі, у ХХІ ст.?
Click to view
→ Мова як зброя / Загадкі беларускай гісторыі
Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі асаблівасцямі - беларуская, украінская і расейская. Гэтае раздзяленне трох моваў стала сведчаннем этнічнай самасвядомасці і стварэння беларускага народа. То бок, беларускай мове - 1000 год.
«Залаты век» нашай культуры і мовы - XIV-XVI ст. - быў настолькі даўно, што падаецца нерэальным, міфічным, прыдуманым, а мара мець «пачэсны пасад між народамі» - нездзяйсняльнаю. Беларуская была афіцыйнаю мовай Канцылярыі Вялікага княства Літоўскага! На ёй размаўляла ўся ўлада - ад палітычнай і рэлігійнай да фінансавай і культурнай. Пісаліся дзяржаўныя дакументы і Статуты ВКЛ. На ёй вялі афіцыйнае і прыватнае ліставанне, судовую практыку, заключалі гандлёвыя пагадненні.
Але куды ўсё гэта знікла? Чаму нашыя суседзі, не ў лепшых за нашыя варунках настваралі за ўсе гэтыя стагоддзі, сотні, тысячы прыкладаў таго, што іх мова жыла, жыве і квітнее? А мы цешымся з адзінага верша міфічнага Паўлюка Багрыма, шукаем патаемнага сэнсу ў «Мужыцкай праўдзе» і перадаем з пакалення ў пакаленне, як мантру, багушэвічава:«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі».
А можа гэта была нейкая іншая беларуская мова? Можа ўсё, што мы маем сёння, - гэта спадчына выключна ХХ ст?: Багдановіч, Купала, Колас, Геніюш, Барадулін, Някляеў? Можа няма нічога дрэннага, каб сказаць сабе: так, мы нацыя, якая паўстала дзякуючы падзеям ХХ ст. Не важна, кім мы былі раней, кім лічылі сябе нашыя продкі, важна, што сёння ёсць Беларусь і мы грамадзяне менавіта гэтай краіны?
Але чаму беларускую мову кожная новая ўлада спрабуе забараніць і выдзерці са штодзённага ўжытку? І царская Расея ў ХІХ ст., забараняючы друкаваць любую літаратуру па-беларуску. І міжваенная Польшча, зачыняючы ў Заходняй Беларусі беларускія школы. І Савецкі Саюз, знішчаючы ў 1930-гады 90% беларускай інтэлігенцыі. Пытанне беларускай мовы для тых, хто прыходзіў кіраваць беларускімі землямі, заўсёды мела вялікае значэнне.
Які лёс чакае беларускую мову ў ХХІ ст.? Пра гэта размова ў наступным відэа:
Click to view
→ Беларуская мова: гісторыя здрады
Гаворачы пра сітуацыю з беларускай мовай, трэба браць пад увагу сітуацыю i з нацыянальнай iдэнтычнасцю
Сёння у першую чаргу вінавата слабая нацыянальная ідэнтычнасць.
Ніжэй пра мову беларускую цікавы ананімны артыкул на англійскай мове «Belarusian, motherfucker! Do you speak it?!». Перакладзены на беларускую мову артыкул цікавы тым, што пісаўся, відавочна, для чужаземцаў, каб азнаёміць іх з моўнай сітуацыяй у Беларусі. Тэкст ніжэй славіць такую ідэалогію, як «беларускі граматычны нацызм». ...
Belarusian, motherfucker! Do you speak it?! - Беларускі, вырадак! Вы кажаце гэта?!
_______________________________
1. ІДЭНТЫЧНАСЦЬ І МОВА
Гаворачы пра сітуацыю з беларускай мовай, трэба браць пад увагу сітуацыю з беларускай ідэнтычнасцю. Адраджэння беларускай мовы няма чаго чакаць, пакуль большасць беларусаў застаюцца заходнерусамі. Тое, што я пісаў у тэксце пра беларускую ідэнтычнасць, не з’яўляецца нечым вельмі арыгінальным. Шмат хто, маючы інфармацыю пра гісторыю беларускай нацыі, прыйшоў да тых самых высноў, і сяды-тады яны ўжываюць тыя ж тэрміны.
Можна сказаць, што беларуская нацыя - шызафрэнічная. Заходнерускасці і беларускасці ўдаецца неяк суіснаваць на гэтай тэрыторыі, але, на жаль, заходнерускасць дамінуе. Надта часта я чуў словы «наш» і «рускі», якія ўжываліся як сінонімы. «Наш добры рускі фільм», напрыклад. Для мяне (бо я беларус), гэта як сказаць «бульбяныя чыпсы, зробленыя з яблыкаў» або нешта падобнае. Гэта тым больш ненармальна, што беларускі нацыянальны рух традыцыйна бачыў рускіх (і таксама палякаў) як своеасаблівых «антыподаў», а заходнерусізм - як антаганістычную ідэалогію. Гэта сапраўдная шызафрэнія, што існуе нацыя, з дзвюма варожымі адна адной нацыянальнымі ідэалогіямі. Сапраўды варожымі. Напрыклад, калі беларус нервова рэагуе на тое, што іншы беларус звяртаецца да яго па-беларуску, можна быць пэўным, што першы - «заходнерус», а другі - «беларус».
Гэта можна зразумець лепей, калі ўзяць у якасці прыкладу Украіну. Украіна складаецца з дзвюх частак - украінамоўнага Захаду і Усходу, які гаворыць па-маскоўску або на суржыку. І паміж імі існуе пэўная варожаць, або прынамсі напружанасць. Вядома, гаворачы наогул, але ўсё-такі. І ўсё яшчэ можна знайсці на Усходняй Украіне украінца, які б рэагаваў на ўкраінскую мову нервова.
У адрозненне ад украінцаў беларусы не маюць свайго «П’емонта» (як Заходняя Украіна, Львоў), і беларуская ідэнтычнасць - слабейшая. Заходнерусы цяпер пры ўладзе, пасля таго як быў выбраны Лукашэнка. :( Жаль, але гэта праўда. Беларусы - гэта меншасць.
Трэба сказаць, што «афіцыйна» не прызнаецца, што дзве ідэнтычнасці суіснуюць. І Лукашэнка, і, скажам, Зянон Пазьняк лічаць сябе беларусамі, але іх разуменне беларускай гісторыі, таго, чым ёсць беларуская культура, якое месца належыць беларускай мове і г. д., радыкальна розныя.
Напрыклад, для заходнеруса Лукашэнкі (хто таксама блытаў словы «наш» і «маскоўскі») беларуская мова - гэта проста нешта «мясцовае», што можа ўспрымацца сур’ёзна толькі «нацыаналістамі» і пра яе не трэба асабліва клапаціцца, ні абараняць. Яна існуе ў пэўнай «рэзервацыі» і гэтага даволі. У той жа час для Зянона Пазьняка гэта нацыянальная мова, якая павінна быць галоўнай мовай Беларусі і адзінай дзяржаўнай мове, і ёй патрэбна і апека, і абарона.
2. ЧАМУ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ ТРЭБА ЗАХОЎВАЦЬ ЧЫСТАЙ
У сярэдзіне ХХ стагоддзя доктар Ян Станкевіч (ужо як імігрант у ЗША) пісаў, што беларускай мовай савецкіх газет можна толькі палохаць беларусаў. Людзі любяць сваё роднае. Яны маглі б любіць і беларускую мову (нават заходнерусы), але яны не будуць яе любіць, калі яна ёсць нічым іншым, як карыкатурай самой сябе або мовы маскоўскай. На жаль, гэта тое, у што яна пачала ператварацца ў савецкія часы. Доктар Ян Станкевіч аднойчы ўжыў тэрмін «жахлівы беларуска-савецка-расейскі жаргон». Са мной здаралася (аднойчы ці двойчы), што людзі адмаўляліся гаварыць са мной па-беларуску, бо «беларуская мова - не тая, якой павінна быць». Цяпер, думаю, я разумею, што мелася на ўвазе. Яны гаварылі пра гэты «жаргон».
Да таго ж з’яўляецца відавочным (прынамсі для мяне), :) што беларуская мова з усімі яе дыялектамі - гэта асобная сістэма, асобны арганізм. Асобны арганізм не можа развівацца нармальна, калі ён настолькі заражаны чужаземнымі словамі, сінтаксісам, часам марфемамі; і нават фанетыкай! Але! Я не перабольшваю! Чужаземны ўплыў настолькі вялікі і шкодны, што ён скажае беларускую мову нават на фанетычным (найбольш рэзістэнтным) узроўні! >:(
Беларускую мову трэба захоўваць чыстай, калі мы хочам, каб яна развівалася нармальна. Чужаземны ўплыў трэба нейтралізаваць. Гэта значыць, што павінны існаваць прынамсі пэўныя тэрыторыі, дзе беларуская мова не павінна была б суіснаваць з маскоўскай. У ідэале, вядома, уся Беларусь павінна быць такой тэрыторыяй...
Ніжэй я буду пісаць пра некаторыя хваробы беларускай мовы.
3. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА
У савецкія часы беларуская мова мела і дасягненні, і страты. З аднаго боку, у 1920-х была кароткая беларусізацыя і беларуская мова развівалася як дзяржаўная мова БССР, з другога - на яе развіццё вялікі ўплыў рабіла маскоўская мова і камуністычная ідэалогія. У савецкіх слоўніках можна знайсці як спрадвечныя беларускія словы, так і відавочныя маскоўскія калькі, якія супярэчаць духу беларускай мовы.
Вось некалькі прыкладаў. Беларусы не гавораць «Добрай раніцы». Я не ведаю, чаму. Яны проста так не гавораць. Яны кажуць ці «Добры дзень», ці «Добры вечар». Я маю двух сведак. Першы з іх - сам доктар Ян Станкевіч, другая - мая бабуля. Далібог, я проста не магу ўявіць яе вымаўляючай «Добрай раніцы», бо... яна проста не ўжывае гэтага выразу. Але, на жаль, у шмат якіх слоўніках гэту ненатуральную форму можна знайсці.
Іншы прыклад: «Як справы?». Па-маскоўску «Как дела?».
Няправільна пытацца «Як справы?» па-беларуску. Па-беларуску трэба пытацца «Як маешся?» (~ «Як маеш сябе?»). Калі спытацца «Як справы?», будзе ўжыты маскоўскі выраз з заменай маскоўскіх слоў беларускімі. Але зноў жа я не магу ўявіць свайго дзеда або бабу ўжываючымі гэты дзіўны беларусізаваны маскоўскі выраз, дарма што з пункта гледжання савецкай беларускай мовы такі выраз прымальны.
У сваім артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» Кузьма Чорны парадзіраваў і высмейваў такую мову, укладваючы «савецкія беларускія» словы ў вусны сельскай жанчыны: «У чым справа? Безумоўна, немэтазгодна…» Дарма што можна знайсці такія словы і выразы ў савецкіх слоўніках, яны гучаць смешна, калі сельская жанчына вымаўляе іх: яны ўсе - калькі. У чым справа? - па-маскоўску «В чём дело?»; без-умоў-на - па-маскоўску «без-услов-но», не-мэта-згод-на - па-маскоўску «не-целе-сообраз-но»… Беларусы так не гавораць! Прынамсі датуль, пакуль не навучацца гэтаму «жаргону». >:(
4. ПРОСТАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Гэта яшчэ адзін від хваробы, якая пляжыць беларускую літаратурную мову.
Я помню, як чытаў «Новую зямлю» Якуба Коласа ў школе. І я помню зайздрасць, якую адчуваў. Мова Коласа была вельмі «лёгкай» і натуральнай. Я думаў пра тое, што не здольны сам пісаць так. Мая мова была (і ёсць) шмат бяднейшай за Коласаву. Той від зайздрасці, які я адчуваў, чытаючы «Новую зямлю» школьнікам, цяпер адчуваю вельмі рэдка, бо прыгожая беларуская мова цяпер таксама рэдкасць... Аднойчы я напісаў артыкул пра мову газеты «Наша ніва», там я паказаў відавочныя моўныя памылкі «НН», але, шчыра кажучы, калі б яны паправілі ўсе памылкі, мова газеты ўсё роўна засталася б прэснай.
Цяпер людзі, якія фармальна з’яўляюцца носьбітамі беларускай мовы, жывуць у свеце, у якім надта мала беларускай мовы (асабліва дабраякаснай). На жаль, у большасці выпадкаў з-за такіх умоў іх мова застаецца досыць бясколернай і неразвітой. Нават калі яны журналісты... Або нават пісьменнікі! Вядома, яны могуць сказаць «Гэта машына» або «Я хачу піва» без ніякіх памылак, але калі чалавек, напрыклад, пісьменнік, яго мова павінна быць... ну, поўнай колераў, адценняў і нюансаў. «Простай беларускай мовы» недаволі.
Характэрная дэталь для ілюстрацыі: некаторыя людзі, з якімі я звычайна гавару па-беларуску, нават, бывае, блытаюць «табе» з «цябе» і «сабе» з «сябе» пастаянна! Гэта як бы немец блытаў «dir» з «dich» і «mir» з «mich». Сказанага даволі.
5. ІДЫЁЦКІ «ПУРЫЗМ»
Некаторыя беларускамоўныя схільны падбіраць словы, непадобныя да адпаведных маскоўскіх. Але сапраўды гэта тэндэнцыя - гэта проста яшчэ адзін прыклад (непрамога) маскоўскага ўплыву. Некалькі прыкладаў:
“To help” па-маскоўску - «помогать». Па-беларуску можна сказаць «памагаць» або «дапамагаць», без розніцы ў значэнні. Лінгвіст (і пурыст) д-р Ян Станкевіч ужыў бы «памагаць», гэта адзіная форма, якую можна знайсці ў ягоным слоўніку. Ён лічыў, што ў форме «дапамагаць» адбіўся польскі ўплыў.
Але шмат хто з носьбітаў беларускай мовы лічыць «дапамагаць» «больш беларускай» формай, бо яна менш падобная на маскоўскае «помогать». Google дае такія рэзультаты: каля 378,000 для «дапамагаць» і толькі каля 8,400 для «памагаць»! Фактычна «памагаць» забываецца толькі дзеля таго, што яно аказалася больш падобным да яго маскоўскага эквіваленту. Чысты ідыятызм.
Яшчэ адзін прыклад, нават больш сумны. У беларускай мове ёсць два словы, якія адпавядаюць дзеяслову «to know»: «знаць» і «ведаць». Маскоўцы маюць толькі «знать». Падобна як і ў выпадку з «дапамагаць», некаторыя беларусы схільны ўжываць выключна дзеяслоў «ведаць».
Што тут асабліва сумнага? Словы «знаць» і «ведаць» маюць крыху розныя значэнні. Напрыклад, можна сказаць, што нейкі сабака не брэша на паштальёна, бо «знае» яго, «пазнае». Калі сказаць, што сабака «ведае» яго, гэта будзе значыць, што сабака ведае нешта пра паштальёна, напрыклад, яго звычкі, як ён жыве і г. д.
Калі пачаць ужываць «ведаць» замест і «знаць», і «ведаць», гэта будзе значыць, што беларуская мова робіцца бяднейшай, бо гэтыя «адценні і нюансы» значэнняў знікаюць. Што ў гэтым вінавата? Ідыёцкі «пурызм» а таскама адсутнасць «моўнага чуцця»(Sprachgefühl). :(
6. ПАД СЦЯГАМ ДОКТАРА ЯНА СТАНКЕВІЧА - НАПЕРАД, ДА ДЫКТАТУРЫ ГРАМАТЫЧНАГА НАЦЫЗМУ!
Юрый Пацюпа (няма іншага грэмар-фюрара апроч доктара Яна Станкевіча, і Юрый Пацюпа - Прарок Яго) параўнаў аднойчы сваю працу з працай стваральніка нюнорску Івара Осэна і чалавека, які адрадзіў іўрыт, Эліезера Бен-Егуды. Я думаю, што сітуацыі сапраўды можна параўноваць. Проста «далоў маскоўскую мову, давайце гаварыць па-беларуску, бо мы беларусы» недастаткова. Якасць мовы таксама вельмі важна. Усе элементы «жахлівага беларуска-савецка-расейскага жаргону», якія атручваюць арганізм беларускай мовы, трэба вынішчыць, і мова павінна мець столькі апекі і абароны, колькі ёй патрэбна.
Крыніца → En -
Belarusian, motherfucker! Do you speak it?! .
Click to view
→ Калі зьнікне беларуская мова? - Ніколі
Працяг па тэме:
Генафонд літвінаў-беларусаў История формирования беларускай народности - Балтский субстрат в формировании беларуской народности Гісторыя мовы літвінаў, - сёньняшніх беларусаў. Як называлася мова нашых продкаў у ВКЛ? Старабеларуская мова - колішняя літаратурная мова і афіцыйная мова ВКЛ (By, Ru)Старобелорусский язык и делопроизводство ВКЛ Почему скрывают, кто такие литвины-беларусы? Имена древних беларусов Дославянский язык беларусов →
Настоящий старобеларуский язык Пра статус беларускй мовы - 1918 год Нерусский "русский" язык Ложь о древнем так называемом "великом русском" языке Выдуманная «Древняя Русь» - А был ли мальчик? Миф Кремля о триедином народе; русские, украинцы и беларусы Никакой «древнерусской народности» как общего корня русских, беларусов и украинцев не существовало Национальности «русский» не существует - это химера и кабинетная выдумка Особенности беларуской ментальности Праграма для «Вольнай Беларусі» (Ru) Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте! Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад →
Беларусь Беларуская мова