Гісторыя мовы літвінаў, - сёньняшніх беларусаў. Як называлася мова нашых продкаў у ВКЛ?

Nov 26, 2015 13:23

           

На якой мове размаўлялі ў Вялікім Княстве Літоўскім і якая мова была дзяржаўнай?

Беларускай мовай карысталіся ўсе, хто жыў у ВКЛ: сяляне і мяшчане. Мову ведалі не толькі беларусы, але і ўсе ўкраінцы, рускія ды жамойты, таму што мова продкаў сучасных беларусаў была сродкам зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, што жылі ў Княстве.
   Усе дакументы у ВКЛ вяліся на беларускай мове. На беларускай мове ўбычылі свет усе зводы законаў Вялікага Княства: Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў. Шляхта, магнаты і нават сам Вялікі князь размаўлялі па-беларуску. У 1385 годзе Вялікі князь Літоўскі Ягайла стаў каралём Польшчы. Ён ня ведаў польскай мовы і прынудзіў каралеўскі двор у Кракаве вывучыць беларускую. Польскія арыстакраты размаўлялі па-беларуску. Палякаў прынудзілі вывучыць беларускую мову. У часы незалежнасці ВКЛ па-беларуску размаўляла і Вільня - сталіца Княства (сённяшні Вільнюс, сталіца Летувы). Ды наогул Вільня заўсёды была беларускім горадам.
   Беларускую мову добра ведалі маскоўскія і польскія дыпламаты, дыпламаты з Тэўтонскага Ордэну, а таксама з Малдовы і Валахіі (сучасная Румынія). Беларуская мова ў тыя часы была настолькі папулярная ва ўсходней Еўропе, што Малдова і Валахія нават карысталіся ёю ў дыпламатычнай перапісцы паміж сабой!

Што ж сталася з вялікай беларускай мовай с цягам часу?

Ўсё пачалося з 1569 года, калі Вялікае Княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся і стварылі новую краіну - Рэч Паспаліту. З 1569 па 1696 вельмі хутка ідзе паланізацыя беларускае шляхты. Шляхецтва пераймае польскія традыцыі, рэлігію і польскую мову. У 1696 годзе ужо амаль ніводны шляхціч не ўмеў размаўляць па-беларуску. Таму замест беларускай, дзяржаўнай мовай ВКЛ становіцца польская.
   Дагэтуль адукацыя на Беларусі была на беларускай і лацінскай мовах (Віленская акадэмія - не выключэнне). Але па меры паланізацыі шляхты, адукацыя была пераведзена на польскую мову.
   Беларускай мовай пачалі пагарджаць: яна стала гаворкай сялян і гарадской чэрні. Аднак ж ёю карысталася яшчэ большасць насельніцтва Беларусі. Што было далей?

Далей прыйшлі расейцы. У 1795 годзе ўся Беларусь апынулася пад уладай Расейскай імперыі. Пачалася актыўная русіфікацыя беларускага насельніцтва.
   Напярэдадні анэксіі Расеяй, абсалютная большасць беларусаў была вуніятамі. У вуніяцкіх цэрквах гучала родная беларуская мова. Расейскія ўлады добра разумелі: каб русіфіцыравать беларусаў, трэба перш за ўсё далучыць вуніяцкую царкву да рускай праваслаўнай. Пачалі са схілення ў праваслаў’е кіраўнікоў вуніяцтва. І не памыліліся: у 1839 быў падпісаны акт аб ўз’яднанні беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. У цэрквах загучалі малазразумелыя для беларусаў руская і стараславянская мовы. Сяляне сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя з абурэннем, але з цягам часу былі вымушаныя ўціхамірыцца. Русіфікацыя ішла ўсё хучэй і хучэй. У 1830 на рускаю мову былі пераведзены адукацыя і справаводства, з Расеі массава перасяляліся сяляне. Забаранілі выдаваць газеты і кнігі на беларускай мове. Была забаронена нават назва “Беларусь”! Асабліва жорстка русіфікацыю пачалі праводзіць пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1864 годзе.
   Свядомая моладзь, што вучылася ў гэтыя часы ва ўніверсітэтах, была супраць усяго гэтага. Яна актыўна прымала ўдзел у паўстаннях супраць Расеі. Таму ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы былі зачыненыя як “неблагонадежные”.
   Палітыку русіфікацыі Расея праводзіла і пры камуністах. Праводзіць і зазаз. На сённяшні момант, нажаль, большасць беларусаў размаўляе на чужой рускай мове, а сваёй роднай мовы не ведае, нават болей - некаторыя пагарджаюць ёю ...

Але, не ўсё так дрэнна - жыве беларуская мова!

Праблема існуе толькі ў гарадах. Вельмі шмат вёсак размаўлялі і зараз размаўляюць на чыстай беларускай мове. З’ездзіце, паслухайце. Ніякая там русіфікацыя, якія б маштабы яна не мела, ня можа згубіць беларускай мовы. Ды не толькі ў вёсцы. Нават ў гарадах зараз часам можна пачуць, як некаторыя людзі, асабліва моладзь, размаўляюць па-беларуску. Гэта сведчыць аб тым, што самасвядомасць беларускага народа расце. Усё больш і больш людзей пачынаюць разумець, што яны беларусы, што ў іх свая мова, свая культура, сваё вялікае мінулае. Дарэчы, мінулае ў нас было слаўнае, ім можна і трэба ганарыцца.



Міфы і праўда пра старабеларускую мову

image Click to view


→   Міфы і праўда пра старабеларускую мову

image Click to view


→   Як называлася мова нашых продкаў у ВКЛ?


Якія народы прэтэндуюць на спадчыну Вялікага Княства, чаму й калі пачалася «барацьба за назоў» нашае даўняе мовы, чаму навукоўцы розных краінаў дасюль не прыйшлі да агульнага меркаваньня? Аказваецца, не так проста адказаць на гэтае пытанне, бо для адзінай дзяржаўнай мовы ВКЛ сёння існуе больш за 40 назваў! Пра гэтта ў дасьлéдніцы беларускіх старажытнасьцяў.

image Click to view


→   Моўнік: Што такое руская мова ВКЛ?

Па тэме:

Старабеларуская мова - колішняя ўсходнеславянская літаратурная і афіцыйная мова ВКЛ (By, Ru)
Ложь о древнем так называемом "великом русском" языке
Пра статус беларускй мовы
Дославянский язык беларусов
Имена древних беларусов
Настоящий старобеларуский язык
Старобеларуский язык и делопроизводство ВКЛ
Historyja biełaruskaj łacinki. Sučasny varyjant biełaruskaj łacinki
Гісторы і пра няпросты лёс роднага слова беларусаў
Чаму мова не аб'ядноўвае?
Алег Трусаў: "Родная мова -- «трасянка»"
Historyja biełaruskaj łacinki. Pišam pa biełarusku łacinicaj
Русіфікацыя Беларусі

Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад   →   Гiсторыя Беларусi   Беларуская мова

История Беларуси

Previous post Next post
Up