Што ж, баба ягадка апяць. Цяпер да мяне можна звяртацца за парадай, як жыць далей і ўсё такое. Першая дата, якая зрабіла мяне сумнай. У падарунак я б хацела атрымаць адзін корачак з футбольнай акцыі "Coca Cola", толькі чорны!! аднаго не хапае для шклянкі... Можна, канечне, і згушчанага малака з цукеркамі, але крыху горача.
Муж з'ехаў на бі2гезэ, сын спіць. А я згадала пра свой ЖЖ. І што я вам скажу: а нічога не скажу. Няма часу думаць пра нешта іншае, чым сям'я. А таму няма ніякай творчасці, апроч кулінарнай
( Read more... )
Аказваецца, выходзіць замуж - гэта не так і проста. У сэнсе, гэта нават прыкольна, але ўсё ішло не так, як трэба. Не буду падрабязна расказваць, але некаторыя моманты хацелася б асвятліць
( Read more... )
А што вы слухаеце, калі вам вельмі-вельмі дрэнна? а то нешта Том Ўэйтс не да канца дапамагае, як і паход па крамах. І што ўвогуле можна дапамагчы апроч музыкі? (цыгарэты-алкаголь-наркотыкі не прапаноўваць). важны асабісты досвід
слухайце, у мяне заўтра КЭ па філасофіі, а я ніяк не магу сябе прымусіць сесці вучыцца. жах. я, канешне, заўсёды любіла забіваць, але не настолькі. мо што параіце дзеля заахвочвання? якую страшылку пра КЭ раскажыце? проста ляноціна несусветная.
Толькі што паглядзела фільм "Успаміны дурня" (Flashbacks of a Fool) рэжысёра Бэйлі Ўолша (Baillie Walsh). Людцы, мяне даўно так не торкала! Я ва .уе! Пакуль нічога больш сказаць не магу, трэба падумаць, але не магла не падзяліцца.
ЗЫ. (для тых, хто у тэме): у мартышкі засталося 7 бананаў. ДАБРАНАЧ!