(no subject)

Jun 29, 2009 16:47

Аказваецца, выходзіць замуж - гэта не так і проста. У сэнсе, гэта нават прыкольна, але ўсё ішло не так, як трэба. Не буду падрабязна расказваць, але некаторыя моманты хацелася б асвятліць.
Лажа пачалася яшчэ за дзень да вяселля. Наш фатограф нас пракінуў, мы нешта там шукалі, але нічога не знайшлі (жаніх галавой панік і забіў). У выніку нас фоткалі сябры, але атрымалася нядрэнна.
Яшчэ мне доўга рабілі фрызуру і макіяж, заставалася менш за гадзіну да рэгістрацыі, а я яшчэ была без сукенкі і панчох. Ледзь не забыліся дома пярсцёнкі, я ў апошні момант прыгадала.
Па дарозе ў ЗАГС аказалася, што ніхто не ведае, як туды ехаць. Я ім на пальцах растлумачыла, што трэба ехаць па маршруце 22 аўтобуса, аднак ніхто не ведаў, як ён ездзіць, апроч мяне, а я была ў другой машыне, а не спераду. Таму ехалі мы доўга, я ўжо баялася, што мы спознімся, прыйдзем, а там скажуць: выбачайце, дзеткі, наструпным разам не будзеце спазняцца. Заставалася 10 хвілін, мы паспелі.
Зайшлі мы з сяброўкай у пакой для маладой, я нават не паспела прысесці - адчыняюцца дзверы - зазірае Андрэева мама нас праведаць і напужаць. Толькі яна выйшла - адчыняюцца дзверы - заходзіць Андрэй і кажа: "Пара!" Я кажу: ды не, яшчэ рана, чаго ты прыйшоў, а ён мне не, ужо сказалі ісці. І вось гэты шлях да дзвярэй быў самы страшны. У мяне так трэсліся ногі, вы не ўяўляеце. (Пасля Андрэева мама казала мне, што яны з бацькам заўважылі, што ў мяне трасецца ўся сукенка). Я кажу: вазьмі мяне за руку, бо я зараз звалюся.
Пасля самага страшнага было самае смешнае: цёця з ЗАГСа кажа "дайце мне пярсцёнкі", мы пачалі шукаць іх у Андрэевых кішэнях, адкрываем футарал - а яны з цэтлікамі! Усе ржуць, цёця з ЗАГСа таксама, Андрэй зубамі адкусвае нітачкі, мне трохі лепш стала ад смеху.
Мы замаўлялі цырымонію па-беларуску, але яна, чамусьці, была па-расейску (гэта мне пасля Андрэй сказаў, я ўвогуле нічога не заўважыла, было проста мегасцыкатна).
Яшчэ адна лажа - мы забыліся дома дыскі з музыкай, а вяртацца не было каму, ды і часу не было таксама. Выратавала сяброўка. (Бацькам наша музыка не падабалася, яна ўсё рваліся патанцыць, прыйшлося пускаць песню нашу-песню іх).
У рэстаране было нармальна, толькі на ўваходзе мы аблілі нейкіх дзяўчат з суседняга вяселля шампанскім, па цэламу келіху вылілі на іх праз плячо. Дзеўкі пакрыўдзіліся, але да іх падайшоў Андрэеў Дзед, пацалаваў - і дзеўкі расцвілі. Трэба адзначыць, што Андрэеў Дзед увогуле проста закахаў у сябе ўсіх дзяўчат, тамі інтэлігентны і прыгожы чалавек, а яшчэ ўсім гальштукі завязваў.
Я па-майстарску кінула букет, мы загадзя выдалілі з шэрагу незамужніх маю мелкую 12-гадовую сястру, бо ў яе былі ўсе шанцы яго злавіць, а нефіг, хай вучыцца! Канешне, мне было менш весела, чым іншым, бо я была цвярозая, але назіраць было таксама цікава.
Андрэй вельмі хацеў бойку (не Валянціна, а пабіцца), іх у гэты вечар магло быць вельмі шмат, у тым ліку і з маім удзелам, бо мой айчым да ўсіх дакалупваўся, сказаў сведку, што ён ху*вы сведка, але той не пакрыўдзіўся. Таму абышлося без міліцыі.
У прынцыпе, усё было файна і хутка. Шлюбная ноч была таксама нічаво :) Ну ладна, файная была :)))
Вось такія справы і злевы. Карацей, жаніцеся на здароўе, я праверыла, трохі страшна, але гэта таго варта. Цяпер прыйдзецца мяняць пашпарт і паштовую скрыню, я яшчэ не прызвычаілася да новага прозвішча і пярсцёнка, але гэта справа часу. Вось такі аччот аб прадзеланнай рабоце)
а, фоткі будуць асобна (а можа і не будуць)
Previous post Next post
Up