Jun 27, 2010 11:24
Муж з'ехаў на бі2гезэ, сын спіць. А я згадала пра свой ЖЖ. І што я вам скажу: а нічога не скажу. Няма часу думаць пра нешта іншае, чым сям'я. А таму няма ніякай творчасці, апроч кулінарнай.
Вось вершык, некалькі месяцаў таму напісаны. Пафасны, але.
* * *
Я не хачу такога бога
Які нараджае дзяцей хворымі
Які нараджае дзяцей беднымі
Які дазваляе ім быць галоднымі
Які дазваляе іх біць і здзеквацца
Я за смяротную кару
Для гэткага бога
Усім прывітанне