Калі раніцай табе тэлефануюць з катэдры - чакай нейкай гадасьці. Трэба некага замяніць, тэрмінова здаць нейкія паперы, намалявалася дадатковая пара, нарада, дзе табе трэба абавязкова быць
( Read more... )
Дзьве гадзіны рэлаксацыі ў ранішнім лесе праляцелі вокамгненна. Тыдзень сухаты даў пра сябе знаць, і на кожны чысты грыб прыходзілася 10 чарвівых. Асабліва шкада было маладыя баравічкі ды падасінавікі. Але на смажанку і суп набраў, цяпер можна і лекцыю па філасофіі прачытаць. З добрым настроем і прыязным стаўленьнем да студэнтаў.
Прачнуўся, а за вакном раптам восень. Канкрэтная! Холад, вецер і дождж. Такім надвор'ем толькі і праводзіць кансультацыі для студэнтаў і магістрантаў...
Вядома, халодны душ уранку надае бадзёрасьці на ўвесь дзень, але па старое звычцы аддаю перавагу кубку моцнай кавы. Без кавы мозак не ўключаецца ў працоўны рэжым...
Навагодняй раніцай, недзе бліжэй да 12-й гадзіны на госьці зайшоўся школьны сябра. Пілі каву, палілі, ціхенька галасілі па зімовай рыбалцы... А год абяцае быць цікавым.