Раніца

Sep 30, 2013 10:31

Калі раніцай табе тэлефануюць з катэдры - чакай нейкай гадасьці. Трэба некага замяніць, тэрмінова здаць нейкія паперы, намалявалася дадатковая пара, нарада, дзе табе трэба абавязкова быць...
Бываюць і прыемныя выключэньні. Сёньня патэлефанавалі з катэдры і сказалі, што лекцыі па філасофіі ў 2-га курса не будзе, і ўвогуле мае заняткі ў іх пераносяцца на веснавы семестр.
Можна пайсьці і нясьпешна, са смакам замуціць грыбны амлет...

раніца, работа

Previous post Next post
Up