Sep 30, 2013 13:31
Кажаш, што краіна наша невялікая? Памыляешся, братка. Вялікая ў нас краіна, і што не край - то звычай. Паехаў быў адноечы на Івацэвіччыну, да цешчы на госьці. Справа ўвосень была. Сабраліся па грыбы. У падлеску бачу чараду шыкоўных рыжыкаў. Пачынаю рэзаць, а цешча дзівіцца: У нас такія грыбы не бяруць!
Што тут скажаш. А салёны рыжык - каралеўскі грыб! Салёныя грыбы люблю і нарыхтоўваць іх умею. Толькі вось маю засмуту - няма ў мяне прахалодных сутарэньняў, дзе б тыя грыбочкі саленыя захоўваліся. Колькі дзён таму стаяў і роспачна глядзеў на шыкоўныя драўляныя бочачкі. З дубовых, бярозавых, ліпавых плашак. Паўздыхаў і пайшоў сваёй дарогай з думкамі пра ўласны фальварак, дзе, канешне ж, знайдзецца месца і для мураванага падвальчыка.
грыбы,
восеньскае