Sep 18, 2013 13:00
Дзьве гадзіны рэлаксацыі ў ранішнім лесе праляцелі вокамгненна. Тыдзень сухаты даў пра сябе знаць, і на кожны чысты грыб прыходзілася 10 чарвівых. Асабліва шкада было маладыя баравічкі ды падасінавікі. Але на смажанку і суп набраў, цяпер можна і лекцыю па філасофіі прачытаць. З добрым настроем і прыязным стаўленьнем да студэнтаў.
раніца,
лес,
грыбы