Конкурс перакладу са славянскіх моваў "Ператвор"

Oct 11, 2011 19:40

     Шаноўныя перакладчыкі і тыя, хто толькі марыць імі зрабіцца, гэты конкурс для вас!

Часопіс "ПрайдзіCвет" і Ініцыятыўная група "Kate&Osia" абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.

Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:
     - Елена Алексиева, Алек Попов (Балгарыя);
     - Jan Balabán, Hana Pachtová (Чэхія);
     - Olja Savičević Ivančević (Харватыя), David Albahari (Сербія);
     - Таня Малярчук, Олег Шинкаренко (Украіна);
     - Jana Beňová, Václav Pankоvčín (Славакія);
     - Natasza Goerke, Wojciech Kuczok (Польшча);
     - Татьяна Замировская, Кирилл Дубовский (Беларусь, руская мова).



Умовы конкурсу:
     Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.
     Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць з інтэрнэт-старонкі часопіса "ПрайдзіСвет".
     Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).

Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў - 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін.
     Пераклады дасылайце на rada@prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме "Ператвор".
     У е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.
     Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.

Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.
     Гэтая падзея ўкантакце і на фэйсбуку.

абвестка, пераклады, літаратура, сябры

Previous post Next post
Up