Яра Рудзіш (аўтар "Неба пад Берлінам") цяпер жыве ў Брне, учора пабачыліся на прадстаўленні ў тэатры, дамовіліся схадзіць неяк на каву-піва-патанцуем. Арношт Голдфлам і Ярамір 99 ("Priessnitz") - вельмі-вельмі.
Дарабляецца беларускі нумар часопіса "RozRazil", аўстрыйскі нумар часопіса "ARCHE" і многа іншай фігні.
Прыехалі госці -
vaverka_pu i
ryzhkou - заўтра едзем усе ў Астраву на фестываль
"Protimluv Fest 2011" (туды падскочыць яшчэ і Разанаў), а паслязаўтра з Астравы - у Гаўлічкаў Брод на
вялікі кніжны кірмаш. Будзем прэзентаваць дзвюхмоўную (чэшска-белаорускую) невялічкую анталогію беларускай паэзіі, якую заўтра і пабачым упершыню (не адзін Логвінаў забірае кнігі з друкарні за пару гадзін да прэзентацыі). Пасля - на тыдзень у Мінск, таму ў мараўскай метраполіі апынемся зноў толькі праз 12 дзён.
У Брне пераважна ясна, 12 градусаў.