Брно, брэйкінг ньюс 3

Oct 10, 2011 16:41

     Учора ўвечары вярнуліся з Аўстрыі. Гэтым разам Венай і ваколіцамі ўсё не абышлося. У Зальцбургу зрабіў гутарку з Германам Бідэрам, у Штырыі пагулялі ў снежкі ў гарах.
     На "ПрайдзіСвеце" з дапамогай Юлі, а таксама на фб і вк запусціў так доўга рыхтаваны конкурс перакладу. Вось-вось прарэкламую яго і ў жж. Пабойваюся, што чаканні не апраўдаюцца, але ж лепш хоць нешта рабіць, чым нават не спрабаваць.
     Прайшоў юбілей Вацлава Гаўла, а я так і не наважыўся выставіць у сябе пераклад ягонага ліста да Густава Гусака, датаваны 1975 годам. У выніку гэты пераклад выставіў сёння ў сваім блогу Мікалай Халезін.
     А на носе мамін юбілей, ламаю галаву над падарункам.
     Чамусьці тут праблематычна знайсці новае піва "Сіняя камета" мясцовага бровара. Яно рэальна сіняе.
     У Брне пахмурна, 12 градусаў.

сям'я, сябры, жытка

Previous post Next post
Up