Самая крывавая і працяглая вайна ў гісторыі Беларусі была з Маскоўскай дзяржавай

Aug 25, 2022 21:40

Тэма:   "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць ВКЛ была ардынская Масковія .
________________________________________________________________

Тэма войнаў літвінаў-беларусаў з усходнім «старэйшым братам» была працяглы час табуяваная і можа шакаваць сучаснага сярэднестатыстычнага беларуса. У часы СССР нават нельга было ўзгадваць пра гэтыя войны і тым больш пісаць аб тым што была вайна з Расеяй.

ВКЛ і Масква пастаянна ваявалі. Вайсковыя супрацьстаянні Вялікага Княства Літоўскага і Масквы за дамінацыю ва Усходняй Еўропе пачаліся з 1335 года. У 14 стагоддзі Маскоўскае княства ў параўнанні з ВКЛ - карлік. Але ўжо на рубяжы 15-16 стагоддзяў краіны памяняліся ролямі.


Часцей за ўсё літвіны-беларусы ваявалі з Расеяй



Агрэсіўнаму ўсходняму суседу - Маскоўскім царам улуса ханства Залатой Арды, Вялікае Княства Літоўскае не давала спакою. Не лічачы бясконцых разбойніцкіх набегаў за 475 гадоў з сярэдзіны XV стагоддзя ардынскія полчышчы маскоўскіх уладароў 18 разоў з вайной урываліся ў ВКЛ. За кошт зачысткі тэрыторыі, насельніцтва земляў ВКЛ, якія падвергліся ардынскаму нашэсцю, памяншалася на 70-80%.

image Click to view


   →   Пачатак суперніцтва паміж Вільняю і Масквою

У суме - 80 гадоў вайны і крывавых бясчынстваў з агнём і мячом:

Битва на Трейдере 1298 г
Битва на Синих Водах 1362 г
Битва под Мстиславлем 1386 г
Битва на реке Ворскла 1399 г
Битва под Грюнвальдом 1410 г
Битва на Ведроши 1500 г
Битва под Клецком 1506 г
Битва под Вишневцом 1512 г
Битва за Смоленск 1514 г
Оршанская битва 1514 г
Поход компании на Полоцк в 1518 г
Битва под Сокалем 1519 г
Битва на реке Ольшанка 1527 г
Битва при Чашниках в 1564 г
Битва под Кирхгольмом 1605 г
Битва под Полонкой 1660 г
Битва при Клушине 1610 г
Битва под Хотином 1621 г

А гэтак званая Невядомая вайна (1654-1667 гадоў) з Масквою і войскамі Багдана Хмяльніцкага стала бадай самай крывавай у гісторыі Беларусі. Загінуў як мінімум кожны другі жыхар беларускіх земляў. Сотні тысячаў нашых продкаў вывезлі на Усход. Гісторык Алег Трусаў лічыць, што гэта была «вайна на знішчэнне нашай нацыі». «У часы СССР нельга было ўзгадваць пра гэтую вайну. Нельга было пісаць, што гэта была вайна з Расеяй. Таму гісторык Генадзь Сагановіч, які яе даследаваў, даў назву Невядомая вайна, - дадае Алесь Краўцэвіч. - Менавіта пасля тых падзеяў Смаленск цалкам замацаваўся за Маскоўскаю дзяржавай».

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў адзначае, што да гэтай вайны шмат якія археолагі параўноўвалі матэрыяльны ўзровень беларускіх гарадоў з гарадамі нямецкімі або нідэрландскімі. Але менавіта пасля Невядомай вайны ўтварылася цывілізацыйная прорва, якую мы адчуваем да сёння. «У Менску ў 1667 годзе засталося ўсяго 170 жыхароў. У Полацку перад вайной было каля 1500 дамоў, засталося 102. У Віцебску было 980 дамоў, засталося 56, - прыводзіць лічбы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў. - Вось маштабы гэтай катастрофы. І мне ўяўляецца, што ў тым крывавым патопе - карані многіх нашых сучасных нацыянальных бедаў».




Толькі у 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек.

Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна была заспець кайзераўская армія.

У расейскім бежанстве беларусы не змогуць падтрымаць нараджэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, стануць ахвярамі камуністычнай прапаганды, ад хвароб, голаду і злачынстваў загіне больш 400 тыс. беларускіх бежанцаў. Але і шмат хто з тых, каму пашчасціць вярнуцца дадому, апынуцца чужымі ў толькі што адноўленай Польшчы.

image Click to view


  →   Вялікае перасяленне беларусаў - 2 млн ахвяраў

Па тэме

Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй (By, Рl, Ru)
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
Iмперская палітыка Расеі
Беларусь: погружение в бездну
Исторические войны. Как СССР воевал с ВКЛ
Русіфікацыя Беларусі
Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі

Бітва паміж злучаным войскам Польшчы і ВКЛ, і войскам Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 года
Аршанская бітва 1514 года, у якой войска ВКЛ перамагло армію Маскоўскай дзяржавы (By, Ru, Рl)
Поход компании на Полоцк в 1518 году - "Чудо на Двине"
Люблінская Унія - Утварэнне Рэчы Паспалітай (By, Ru)
Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?
Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте!
Народная Программа Свободная Беларусь - это проект новой Беларуси (By, Ru)

Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Расалогія   Гiсторыя Беларусi

Расология, История Беларуси

Previous post Next post
Up