Оршанская битва 8 сентября 1514 года Великого Княжества Литовского, в тогдашней Европе, стала одной из самых крупных, а для белорусской военной истории вообще самой значительной победой. С начала 1990-х годов прошлого века 8 сентября в Беларуси неофициально отмечается как День белорусской воинской славы. Знаменитая Оршанская битва, в которой войско ВКЛ, значительную часть которого составляли уроженцы нынешней Беларуси, победило почти втрое большую по количеству армию Московского государства, произошла 8 сентября 1514 года. 30-тысячное войско ВКЛ под командованием гетмана Константина Острожского буквально разгромило московские полки, общее количество которых превышало 80 тысяч. Под Оршей гетман Острожский впервые в военной истории использовал артиллерийский залп из засады. Это и сыграло решающую роль в ходе битвы.
Click to view
→ Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршаю
Гэта знакамітая па маштабах і значэнні ў Еўрапейскай гісторыі Аршанская бітва 8 верасні 1514, у якой войска Вялікага Княства Літоўскага, значную частку якога складалі ўраджэнцы цяперашняй Беларусі, перамагла амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.
Бітва пад Воршай, Аршанская бітва (8 верасьня 1514) - адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пач. XVI ст. паміж літоўскім і маскоўскім войскамі на рэчцы Крапіўне, за 5 км ад Воршы. Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў. Пасьля бітвы да 1518 году не адбывалася ўварваньня на Беларусь маскоўскіх войскаў (за выняткам асобных набегаў).
Click to view
→ Battle of Orsha 1514
Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску крыху болей за 35 тысячаў ваяроў. Тут былі 16 тысячаў коньнікаў паспалітага рушаньня Вялікага Княства пад камандаваньнем славутага гетмана Канстантына Астроскага - 14 тысячаў конных жаўнераў, 3000 найманай пяхоты й 2500 шляхцічаў-добраахвотнікаў. Жыгімонт з чатырохтысячным войскам застаўся ў Барысаве, а асноўныя сілы (больш за 30 тыс.) на чале з К. Астроскім рушылі насустрач маскоўскім захопнікам. Атрадамі войскаў камандавалі Ю.Радзівіл, Ю.Алелькавіч, Я.Сьвярчоўскі і інш., значную яго колькасьць складалі літоўскія (беларускія) ваяры.
Бітва распачалася ў полі на беразе Дняпра ў тры кілямэтры ўздоўж ракі, за 200-400 мэтраў ад берага ў першай фазе бою і за тры з паловай кілямэтры ў другой ягонай фазе, за пяць вёрстаў ад Воршы а 9 гадзіне раніцай 8 верасьня 1514 году. Углыбкі абодвух франтоў поле бою таксама складала прыблізна тры кілямэтры, пры гэтым ня ўсе войскі займалі гэтую прастору - частка іх уводзілася ў бой паступова.
Удалым манэўрам пад выглядам адступленьня Канстанцін Астроскі ўцягнуў супраціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскаваных гарматаў. Чаляднін кінуў у перасьледаваньне ўсе свае сілы. Але выявілася, што ўцёкі коньніцы ВКЛ былі загадзя ўмоўленай хітрасьцю, якая вывела пагоню маскоўскага войска на засаду. Шматразовыя стралкова-артылерыйскія залпы гармат і пішчаляў нанесьлі ўдары па маскоўскім войскам і ўшчэнт разьбілі іх, частка ваяроў трапіла ў палон, рэшта кінулася наўцёкі - пачалася паніка, многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне. Зацятае перасьледаваньне і жорсткае вынішчэньне ўцекачоў цягнулася да заходу сонца, а часам і назаўтра. За некаторымі з уцекачоў гналіся на 8 літоўскіх міль (каля 60 км). Адныя ўцякалі ў лясы, другія - у балоты. Вада ў Крапіўне пачырванела ад крыві ды, паводле паданьня, выйшла зь берагоў, бо целы мноства забітых загацілі раку.
Страты войска Вялікага Княства Літоўскага падаюцца заходнімі гісторыкамі як «невялікія» - 4 вялікія паны, каля 500 рыцараў (або 400 рыцараў і простых жаўнераў), невядомая колькасьць простых жаўнераў.
Маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тысячаў. Вялікі князь Жыгімонт Стары у сваіх лістах да эўрапейскіх удадароў, у тым ліку да лівонскага ляндмайстра Тэўтонскага ордэну пра Аршанскую перамогу, пісаў, што літоўцы ўзялі ў палон 8 (з 11) вярхоўных ваяводаў (у тым ліку Чаляднін і Булгакаў-Голіца), 37 другарадных кіраўнікоў і 1,5 тысячы баяраў, усяго забітых і паланёных расейцаў, было 30 тысячаў з 80-тысячнага войску. У рукі пераможцаў трапіў маскоўскі абоз, пальная зброя, баявыя сьцягі.
Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстантын Астроскі раздаў сваім ваярам у падзяку за мужнасьць. Сярод трафэяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцьвінаў.
Прыгаломшаны весткаю пра поўны разгром свайго войска Васіль ІІІ абвясьціў, што для яго «той, хто трапіў у палон, - мёртвы», і кінуў іх на вырак лёсу. Булгакаў-Голіца вярнуўся ў Масковію толькі ў 1552 годзе.
Пасьля гэтай перамогі літоўскае войска пачало вяртаць занятыя маскавітамі гарады: Друцак, Дуброўну, Крычаў, Амсьціслаў.
Дзякуючы ўдалай дыпляматычнай палітыцы Вялікага Княства Літоўскага пачаў развальвацца накіраваны супраць Польшчы й ВКЛ таемны альянс Масковіі ды эўрапейскіх дзяржаваў. На Венскім зьезьдзе 1515 году Ягелоны і Габсбургі дасягнулі поўнага ўзаемаразуменьня, Лівонская канфэдэрацыя трапіла пад уплыў Вялікага Княства Літоўскага. У Эўропе пачаў складацца нэгатыўны выгляд Маскоўскае дзяржавы.
Аднак асноўная мэта кампаніі - вяртаньне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Смаленску - засталася недасяжнай з шэрагу прычынаў:
- Кепскае надвор’е запаволіла рушаньне вялікалітоўскага войска, па дарозе захварэла шмат ваяроў.
- Смаленскі ваявода В. Шуйскі выкрыў змову месьцічаў на чале з уладыкам Варсанофіем, што прагнулі вяртаньня ў склад Вялікага Княства Літоўскага; уладыка Варсанофі апынуўся ў вязьніцы, а астатніх змоўцаў Шуйскі павесіў на гарадзкіх мурах.
- Маскавіты спустошылі смаленскія прадмесьці, таму не было чым карміць войска.
У выніку аблога была беспасьпяховай, і Смаленск разам з шэрагам іншых тэрыторыяў (агулам 23 тысячы км²) паводле дамовы 1522 году застаўся ў складзе Маскоўскае дзяржавы
У наш час перамога пад Воршай разглядаецца як адна зь першых у шэрагу трыюмфаў беларускае зброі - Сінія Воды, Грунвальд, Кірхгольм, бітва пад Клецкам.
Бітва пад Воршай. 1514. Палатно невядомага аўтара →
Павялічыць .
Гэтае палатно батальнага жанру прысвечанае тэме вайны, дзе невядомы мастак адлюстраваў сухапутную бітву. Невядомы мастак даў панарамнае выява бітвы, але захаваў не асоба важны або характэрны момант бітвы, а адлюстраваў дух войска Вялікага Княства Літоўскага на траціну які меньш па колькасці суперніка і заваёўніка. Мастак паказаў какафонию вайны і ўвесь напал запалу ў протвостянні, у імя жыцця і перамогі, якое доўжылася больш за суткі. 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пры павелічэнні, на арыгіналы, можна разгледзець дэталі карціны і адчуть увесь пафас і драматызм.
Зьмест:
Працяг →
Bitwa pod Orszą (wersja Рl) .
Па тэме:
Первая пограничная война ВКЛ с Москвой (1486-1494)Аршанская бітва. Падвойная перамога / Загадкі беларускай гісторыі Битва под Оршей в контексте политики и войны "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія Аўтар-складальнік ©Czesław List
Назад →
Гiсторыя Беларусi Historia Polski Беседы об искусстве с Czesław List Искусство Музыка