Справаздача за сакавік

Mar 30, 2012 12:22

Калі ўзяць нашу хатнюю бібліятэку, якая тут, і дадаць тую, што засталася ў Менску, усё цалкам зьмясьцілася б у маім кабінэце. Праўда, для мяне месца б там ужо не засталося.
Па чым сумую, дык гэта па нашых пакінутых кнігах.

Паглядзеў я нарэшце тую славутую перадачу пра паэзію на тутбаі. Валярына Кустава і Рагнед Малахоўскі. Неяк вясёленька так усё, ( Read more... )

нямеччына, гамбурскі рахунак, часопіс host, аўстрыя, расея, беларусь, малая мэдычная энцыкляпэдыя, чытаньні, пераклады

Leave a comment

Comments 16

little_losik March 30 2012, 11:18:14 UTC
"Калi я гляджу у твае вочы, я забываюся на прафсаюз!"

есть не так много вещей за которые я благодарна журфаку, но знакомство с этой книгой - из таких вещей. по сию пору эта книга одна из моих любимых, я целенаправленно и с огромным удовольствием писала по ней курсовую. она смешная, очень - и вместе с тем пронзительно грустная. как "Шабаны", кстати. поэтому выпуск этот прочитала на одном дыхании)) спасибо)

Reply

bacharevic March 30 2012, 11:37:28 UTC
Я лічу "Запіскі" адным з найлепшых твораў у беларускай літаратуры наогул. Так, сьмешная і пранізьліва сумная... Так што параўнаньне з "Шабанамі" мне прыемнае :)

Reply


annahonda March 30 2012, 11:25:44 UTC
Доўга ж яны разглядалі тваю просьбу... Я выйшла з СП яшчэ 23 снежня.

Reply

bacharevic March 30 2012, 11:38:44 UTC
Добра табе. Мне ўзімку напісалі, што разглядаць будуць на радзе 13 сакавіка. Так што давялося чакаць.

Reply


ifighenia March 30 2012, 12:11:32 UTC
сёньня нават сьніла твае Шабаны, як я вымольваю ў цябе апошні зашмальцаваны экзэмплар, а потым, калі скараесься, так самаахвярна - "прытрымай сабе, ён жа апошні, можа каму ён неабходнейшы..."

Reply

bacharevic March 30 2012, 16:15:20 UTC
Нічога сабе сон.

Reply

ifighenia March 30 2012, 19:05:13 UTC
арыгінальны такі.
сярод нас жа няма Фрайдыстаў?

Reply

bacharevic March 30 2012, 19:21:12 UTC
Хто яго ведае. Трэба праверыць фрэндстужку на фрайдызм.

Мне здаецца, яны паўсюль. Проста добра маскіруюцца пад сваімі венскімі парасонамі.

Reply


pani_cogito March 30 2012, 12:39:46 UTC
Альгерд, дзякуй вялікі за Чорнага і Мрыя.
а эсэ пра Пушчу будзе?

Reply

bacharevic March 30 2012, 16:13:13 UTC
Рады, што спадабалася. Пра Пушчу абавязкова трэба напісаць. Але да верасьня пра ўсіх не пасьпею.

Reply


rycyna March 30 2012, 19:03:11 UTC
Зацікавіла фраза: "з правільнага боку". Я добра памятаю сярэдзіну 2000-х, калі ва ўнівэрсытэт, дзе я працаваў, перасталі пускаць да студэнтаў "няправільных" пісьменнікаў. Але Валярына Кустава працягвала праводзіць там раманцічаскія сустрэчы. Калі я не памыляюся, гэтае валшабство сталася магчымае па адной простай прычыне - яна была з правільнага боку. Дзе і калі адбылася дэвіяцыя? Тут справа, ясна, не ў асуджэньні, а ў прыадкрыцьці завесы тайн.

Reply

bacharevic March 30 2012, 19:10:58 UTC
Я ведаю, што бакоў больш чым два.
І прыадкрыцьця завесы тайн прагну ня меней :)

Reply

valjaryna April 1 2012, 14:29:54 UTC
Альгердзе, як магла "завесу" прыадкрыла: http://valjaryna.livejournal.com/272774.html
Заўвага твая была б праўдзівая (датычна мяне ў допісе) шмат у якіх выпадках, але ў канкрэтным дадзеным я мела іншую задачу папросту. І з ёй, спадзяюся, збольшага справілася.

Здзівіла мяне іншае - што ты аніяк не паспрабаваў аспрэчыць камэнт rycynа, пры тым, што падаецца, ведаеш пра мяне крыху болей за названага спадара.

Reply

bacharevic April 1 2012, 17:34:12 UTC
Я рады, што ты выказалася.

Reply


Leave a comment

Up